Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басовішча: Дзень трэці


Аляксей Дзікавіцкі, Гарадок Сёньня ў Гарадку (Польшча) - трэці і апошні дзень фэстывалю музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Выступаюць тры гурты, якія атрымалі галоўныя ўзнагароды фэстывалю, а таксама госьці - зоркі беларускай рок-музыкі.

Трэці дзень Басовішча - гэта Вольная сцэна, дзе выступаюць гурты, якія не прайшлі адбор на конкурс, аднак вырашылі паказаць сябе па-за конкурсам. Паколькі сёлета фэстываль працягваецца тры дні, дык кожны зь пераможцаў конкурснай праграмы мае паўгадзінны выступ.

Музычны прадусар Ігар Знык адзначае надзвычай высокі ўзровень маладых музыкаў, якія выступаюць сёлета на Басовішчы:

“Мне падабаецца вельмі Гурт UNIA. Яны граюць музыку – спалучэньне фальклёру і року, якая мае шанец стаць папулярнай ня толькі ў Беларусі, але і ў сьвеце”.

Пераможцы фэстывалю – наваполацкі гурт Klaus i Klein, якія раней сьпявалі толькі па-расейску, цяпер вырашылі грунтоўна вывучаць беларускую мову. Сьпявак гурту – Сяргей:

“Калі ўжо пераходзім на беларускую мову, дык трэба вельмі грунтоўна да гэтага падыходзіць. Вось сябра мой кажа – мне сны па-беларуску нават сьніцца пачалі!”

Вельмі маладыя музыкі з гурту UNIA, які заняў трэцяе месца аказаліся адданымі слухачамі Радыё Свабода:

“Мы вітаем Радыё Свабода – нашае любімае радыё!”

Лёнік Тарасэвіч – старшыня журы і вэтэран Басовішча – хаця і кажа, што мала слухае маладыя беларускія гурты, а пераважна вэтэранаў, але фэстываль застаееца для яго сьвятам.

“ У мяне ў год тры сьвяты – Вялікдзень, Каляды и Басовішча!”

Фотарэпартаж з другога дня “Басовішча”:

Басовішча-2007, Гарадок, 20.07.2007. Прадзюсар Ігар Знык Польскі прадзюсар Ігар Знык, які займаецца прамоцыяй беларускай музыкі ў Польшчы

Басовішча-2007, Гарадок, 20.07.2007. Намётавы лягер Намётавы лягер

Басовішча-2007, Гарадок, 20.07.2007. Узнагароды пераможцам конкурснай праграмы Узнагароды пераможцам конкурснай праграмы

Басовішча-2007, Гарадок, 20.07.2007. Журы конкурсу Журы конкурсу

Басовішча-2007, Гарадок, 20.07.2007. Сябры журы і пераможцы конкурснай праграмы Сябры журы і пераможцы конкурснай праграмы

Басовішча-2007, Гарадок, 20.07.2007. “Басовішча“-2007 “Басовішча“-2007

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG