Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь просіць у “Газпрома” адтэрміноўкі з аплатай газу


Уладзімер Глод, Менск Менавіта гэтую мэту ставіць перад сабою дэлегацыя “Белтрансгазу”, якая вядзе перамовы ў Маскве. Абодва бакі пацьвярджаюць сам факт перамоваў, але не гавораць пра іх падрабязнасьці.

Аднак са словаў першага віцэ-прэм’ера беларускага ўраду Ўладзімера Сямашкі вядома, што Беларусь вымушана разьлічыцца за даўгі да 23 ліпеня.

Запазычанасьць узьнікла таму, што ад пачатку году Беларусь па дамоўленасьці з “Газпромам” плаціла за кожную тысячу кубоў газу ня 100 даляраў, а толькі 55. Адсюль і зьяўленьне доўгу, які набліжаецца да 500 мільёнаў даляраў.

Беларускія прадпрыемствы і ў першай палове 2007 году плацілі беларускай дзяржаве поўныя кошты газу. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, грошы, якія сабраліся за кошт розьніцы ў цэнах, а таксама тыя 625 мільёнаў даляраў, што “Газпром” сёлета пералічыў за акцыі “Белтрансгазу”, знаходзяцца быццам бы на спэцыяльным рахунку Нацыянальнага банку Беларусі.

• У.Сямашка: “Напэўна, я прайшоў па лязу нажа", 19.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG