Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Маладафронтаўскі аўтапрабег застаўся без аўтамабіляў</B>


Любоў Лунёва, Дзяржынск Кіроўцы аўтамабіляў – Барыс Гарэцкі, Аляксей Янукевіч, Уладзімер Усьціновіч і Алесь Зінкевіч – атрымалі ад міліцыянтаў пратаколы адабраньня тэхпашпартоў на аўтамабілі.

Яны патрабуюць ад міліцыянтаў, каб тыя напісалі абгрунтаваньне – на якой падставе былі забраныя тэхпашпарты. Згодна з новым адміністрацыйным кодэксам супрацоўнікі міліцыі абавязаныя падаваць прычыну складаньня любога пратаколу.

Міліцыянты пакуль адмаўляюцца аргумэнтаваць свае дзеяньні, але вядома, што яны па ўсіх пытаньнях раяцца са сваім абласным кіраўніцтвам.

Нягледзечы на перашкоды міліцыі ўвечары ўдзельнікі прабегу грамадзкім транспартам дабраліся да Салігорску. Заўтра яны маюць намер прадоўжыць акцыю.

Дзяржынск, 19.07.2007. Картэж аўтамабіляў каля міліцыі Картэж аўтамабіляў каля Дзяржынскай міліцыі. Дзяржынск, 19.07.2007. Затрыманыя аўтамабілі на штрафной стаянцы. Затрыманыя аўтамабілі на штрафной стаянцы. Дзяржынск, 19.07.2007. Міліцыянты аплямбавалі аўтамабілі. Міліцыянты аплямбавалі аўтамабілі.

• Міліцыя затрымала аўтамабілі ўздельнікаў маладафронтаўскага аўтапрабегу, 13.07.2007 • Віншаваньне Зьмітру Дашкевічу, 13.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG