Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Севярынец – глямурны беларускі палітык”


Юлія Шарова, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы

У Слоніме ўсё часьцей гараць будынкі й памяшканьні, што належаць прадпрымальнікам, паведамляе “Газета Слонимская». У пятніцу, 13 ліпеня, загарэўся будынак, у якім месьцілася прыватная крама “Крынічка”. Ці было гэта вынікам падпалу, высьвятляюць супрацоўнікі Міністэрствва надзвычайных сытуацыяў. Тым ня менш, 4 ліпеня гарэла крама вопраткі “Капрыз”, якая належыць іншаму слонімскаму прадпрымальніку, Аляксандру Повуху. Яшчэ раней гэты бізнэсоўца меў іншыя праблемы з падпаламі – 24 траўня гарэў ягоны павільён у мясцовым парку. Ужо даведзена, што прычынай пажару стаў менавіта падпал.

“Вечерний Брест” піша пра тое, што ў Пінску ў часе рэканструкцыі плошчы Леніна будаўнікі раскапалі экскаватарам старадаўні культурны слой. Земляныя работы вяліся на месцы помніка археалёгіі XI стагодзьдзя “Гарадзішча”, які ахоўваецца дзяржавай. Дазволу на іх правядзеньне Інстытут археалёгіі не даваў. Цяпер, калі самі будаўнікі ўбачылі пад зямлёй, на глыбіні ўсяго паўмэтра, старадаўнія захаваньні, праца спыненая. Чакаецца, што ў Пінск прыедуць навукоўцы. Раскапаны культурны слой пакуль прыкрыты плёнкай, месца раскопак патрулюе міліцыя, бо нечаканым археалягічным адкрыцьцём ужо зацікавіліся “чорныя капальнікі”.

Экспэрт у пытаньнях стылю лічыць Паўла Севярынца самым глямурным апазыцыянэрам, піша “Комсомольская правда в Белоруссии». Вось што сказала дызайнер вопраткі Тацяна Давыдзенка, паглядзеўшы фотаздымкі палітыка, зробленыя на кангрэсе дэмакратычных сілаў: «Яго можна назваць модным. Індывідуальна, плюс нацыянальны калярыт... Філязофія наконт адраджэньня нацыянальных ідэяў цалкам адлюстроўваецца ў гарнітуры. Усё гармануе, выглядае стылёва. Да такой кашулі сапраўды пасуе чорны пінжак, шэры глядзеўся б кепска. Манжэты бачныя. Арнамэнт на каўнерыку, на планачцы кашулі... Глямурны беларускі палітык!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG