Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Польскага ТБ зацьвердзіла спадарожнікавы канал “Белсат”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Кіраўніцтва Польскага грамадзкага тэлебачаньня афіцыйна зацьвердзіла сёньня ў сваёй структуры новы тэлеканал для Беларусі “Белсат” – гэта было неабходна, каб канчаткова стварыць арганізацыйную структуру і падрыхтавацца да пачатку працы. Паводле намесьніцы дырэктара каналу Бэаты Паклепы, канал пачне дзейнічаць сёлета ў лістападзе.

Напачатку “Белсат” будзе выходзіць у эфір на працягу 16 гадзін у суткі, трансьляцыя будзе цалкам беларускамоўная.

Цяпер ідзе падрыхтоўка супрацоўнікаў, закупка неабходнай тэхнікі, робяцца першыя перадачы.

Ідэю стварэньня ў Польшчы тэлебачаньня для Беларусі яшчэ ў красавіку скрытыкаваў Аляксандар Лукашэнка, які назваў гэты праект “дурным” і “недружалюбным”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG