Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі друк: прычына зьменаў у КДБ – “шпіёны” альбо... хакей?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса, камэнтуючы зьмену кіраўніка КДБ Беларусі, адзначае, што яна можа быць зьвязаная са справай меркаваных “польскіх шпіёнаў”, пра затрыманьне якіх гэтымі днямі паведамілі беларускія ўлады.

Газэта “Rzeczpopspolita” ў матэрыяле “Адстаўка ў КДБ пасьля польскай афэры” піша, што справа меркаваных “польскіх шпіёнаў” павінна была стаць сэнсацыяй. Але КДБ ніякай сэнсацыі не паказаў, бо не прадставіў абсалютна ніякіх пераканўчых доказаў сувязі затрыманых асобаў з польскім бокам.

Штодзёньнік падае меркаваньні апазыцыйных беларускіх палітыкаў, якія кажуць, што ў прынцыпе павінны былі б цешыцца з адстаўкі Сухарэнкі, бо гэта ён палохаў беларусаў тым, што апазыцыя напярэдадні выбараў нібыта зьбіралася атруціць беларускі народ, а апазыцыю – перасьледам за тэрырыстычную дзейнасьць, але новы кіраўнік КДБ “яшчэ больш зьвязаны з Лукашэнкам”.

У сваю чаргу “Gazeta Wyborcza” піша, што Сьцяпан Сухарэнка апошнім часам пачаў губляць давер Лукакашэнкі і намагаўся зрабіць усё магчымае, каб запэўніць яго ў сваёй адданасьці і прыдатнасьці. Штодзёньнік цытуе словы аналітыкаў, якія кажуць, што ўся апэрацыя з “польскімі шпіёнамі” магла быць выдуманая менавіта дзеля таго, каб Сухарэнка захаваў сваю пасаду.

Газэты таксама адзначаюць, што адной з прычынаў адстаўкі кіраўніка КДБ можа быць... спорт, бо праціўнік Сухарэнкі Ўладзімер Навумаў абяцаў Лукашэнку “вялікія посьпехі айчыннага хакею”, а Сухарэнка “ня мог гэтага гарантаваць”.

Перастаноўкі ў КДБ: камэнтары, аналітыка, 17.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG