Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт за больш жорсткае стаўленьне ЗША да Беларусі


Радыё Свабода Экспэрт амэрыканскага Цэнтру разьвіцьця Мортан Гальпэрын заклікаў амэрыканскіх кангрэсмэнаў да правядзеньня больш жорсткай палітыкі ў дачыненьні да такіх аўтарытарных краін, як Беларусь, Расея, Азэрбайджан і Узбэкістан.

У часе адмысловых слуханьняў у Капітоліі вядомы амэрыканскі палітоляг, у прыватнасьці, заявіў, што “ёсьць дыктатары, зь якімі трэба неадкладна высьветліць дачыненьні”. Паводле Гальпэрына, палітыка ЗША павінна сыходзіць з таго, што зацікаўленасьць у ЗША дзяржаваў – парушальніц правоў чалавека – куды большая, чым амэрыканская зацікаўленасьць у гэтых рэжымах. Таму, лічыць Гальпэрын, “пазыцыя Вашынгтону павінна быць больш жорсткай у дачыненьні да гэтых краін”

У сьпіс 11 самых сур’ёзных парушальнікаў правоў чалавека, які складзены падкамітэтам Кангрэсу ў міжнародных справах, уваходзяць Расея, Беларусь, Азэрбайджан, Узбэкістан, а таксама Кітай, Куба, Эгіпет, Саудаўская Арабія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG