Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астраўцы затрыманы Аляксандар Мілінкевіч


Сяргей Астраўцоў, Гарадзенская вобласьць Прыблізна а 18-й гадзіне ў райцэнтры Астравец быў затрыманы кіраўнік Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч.

Пасьля сустрэчы зь мясцовымі актывістамі да яго падышлі два міліцыянты і чалавек у цывільным. Яны сказалі, што яму неабходна сьледаваць за імі ў РАУС, каб высьветліць там прычыны ягонага знаходжаньня ў памежнай зоне, у якую ўваходзіць раённы цэнтар Астравец. Тэлефон спадара Мілінкевіча цяпер адключаны.

Як паведаміла ягоная прэс-сулжба, Аляксандар Мілінкевіч наведаў сёньня Смаргонь і Астравец, каб сустрэцца зь мясцовым актывам і жыхарамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG