Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Таразевіч – чалавек, які радыкальна зьмяніў сваё жыцьцё


Уладзімер Глод, Менск Сёньня беларускаму палітыку і грамадзкаму дзеячу Георгію Таразевічу споўнілася б 70 гадоў.

Ён быў старшынём Менскага гарвыканкаму і першым сакратаром сталічнага гаркаму КПБ, старшынём Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР і намесьнікам старшыні Прэзыдыюму ВС СССР. З 1993 году Таразевіч – першы намесьнік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Завяршыў ён сваю афіцыйную кар’еру на пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы.

Публіцыст, журналіст Алесь Гібок-Гібкоўскі, які дасьледуе жыцьцё Таразевіча, піша пра яго так:

“Гэты чалавек пасьля распаду СССР мог жыць без вялікіх турбот, займаць адпаведныя ягонаму высокаму намэнклятурнаму рангу пасады і мець выцякаючыя з гэтага даброты. А потым, атрымаўшы адпаведную гэтаму рангу пэнсію, спакойна дажываць сваё жыцьцё. Але ён устаў у шэрагі апанэнтаў уладам, хаця, здавалася б, не было яму чаго з імі дзяліць.

Пра сваё апаніраваньне Таразевіч заявіў даволі гучна. Ён адзін з вельмі нямногіх сваіх былых намэнклятурных паплечнікаў адкрыта выступіў у падтрымку беларускай мовы і нацыянальнай сымболікі напярэдадні рэфэрэндуму 1995 году. Што адразу каштавала яму і пасады. І галоўнае – радыкальна зьмяніла ягонае жыцьцё”.

Чаму высокі чыноўнік далучыўся да нацыянальна-дэмакратычнага руху? І чаму так мала беларускіх намэнклятуршчыкаў абралі гэты шлях? Пра гэта слухайце ў нашым вечаровым этэры і чытайце на сайце.

• Імёны Свабоды: Георгі Таразевіч (17.7.1937 — 21.03.2003), 20.07.2006 • С.Шушкевіч: “Гэта спрыяла адраджэньню беларускасьці”, 19.09.2006
XS
SM
MD
LG