Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Усе ягады праткнулі нажамі, пірагі і тарты разрэзалі на кавалкі...”


Алег Грузьдзіловіч, Менск З Аляксандрам Казуліным ў віцебскай калёніі, дзе трымаюць палітыка, сустрэліся ягоныя дочкі Вольга і Юля. Спатканьне доўжылася тры дні і закончылася раней, чым спачатку плянавалі ў сям’і экс-кандыдата на прэзыдэнта.

“Яму вельмі цяжка, ён вельмі слабы, увесь час хоча спаць. Спрабуе ачуняць пасьля галадоўкі, але гэта ня вельмі добра атрымліваецца, бо мускулаў у яго няма, баліць сьпіна, ногі, выпадаюць каленныя чашачкі. Здароўе дрэннае. Але ўнутрана ён бадзёры, перакананы, што ўсё будзе добра. Спакойны і спадзяецца на Бога, што хутка ён выйдзе на волю”.

Вольга Казуліна распавяла пра тое, што на яе бацьку працягваецца ціск з боку адміністрацыі калёніі. Дачка палітыка распавяла пра выпадак, калі начальнік атраду, дзе трымаюць Казуліна, паспрабаваў яго ўдарыць. Як ціск на сябе Казулін ўспрымае тое, што да яго не даходзіць частка пошты, а таксама адміністрацыя карае іншых вязьняў за любыя кантакты зь ім. Вось з чым параўнаў турму Аляксандр Казулін:

“Ён кажа, што калёнія ёсьць адлюстраваньнем нашай дзяржавы Беларусі. Што людзі тут – ніхто. Іх не выхоўваюць, а калечаць, над імі трывала маральна зьдзекуюцца. Ён кажа, што пазьней пра ўсё гэта раскажа, ў тым ліку ў кнізе”.

Перад спатканьнем дачок палітыка падверглі зьняважлівай працэдуры –вобшуку. Вось што распавяла Вольга Казуліна.

“Мяне нават прымусілі зьняць бялізну і павярнуцца ў адзін бок, потым ў другі. Быццам я магла ззаду ў бюстгальтары нешта пранесьці патаемнае. Усе ягады праткнулі нажамі, пірагі і тарты разрэзалі на кавалкі. Мы ўвесь час адчувалі гэты ціск і цяпер разумеем, як гэты ціск адчувае тата кожны дзень у калёніі”.

Аляксандр Казулін пакараны на 5,5 гадоў паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Сам палітык тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі.


• З А.Казуліным сустрэліся дочкі, 14.07.2007 • Былы адвакат Рынкевіч: “Казуліну адпомсьцілі за праўду пра рэжым”, 13.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG