Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Казуліна: “Тата дагэтуль адчувае сябе дрэнна”


Алег Грузьдзіловіч, Менск З Аляксандрам Казуліным у віцебскай калёніі, дзе трымаюць палітыка, сустрэліся ягоныя дочкі Вольга і Юля. Спатканьне доўжылася тры дні й закончылася раней, чым спачатку плянавалі ў сям’і былога кандыдата на прэзыдэнта.

“Тата дагэтуль адчувае сябе ня лепшым чынам. Ён бадзёры, але відаць, што гэта каштуе яму вялікіх намаганьняў. За час зьняволеньня ён схуднеў амаль на дваццаць кіляграмаў і вагі не набірае. Да таго ж на тату ў калёніі аказваюць маральнае і нават фізычнае ўзьдзеяньне. Быў выпадак, калі яго хацелі ўдарыць”, - распавяла Вольга Казуліна.

“Тата ўсё роўна верыць, што выйдзе з турмы датэрмінова”, — кажа Вольга Казуліна. Перад спатканьнем дачку палітыка абшукалі, разьдзеўшы дагала.

Нагадаем, палітык пакараны ў ліпені 2006-га на пяць з паловай гадоў паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Аляксандар Казулін тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі.
XS
SM
MD
LG