“У маёй прысутнасьці сьледчы пытаецца ў Богдана: Віктар Іванавіч, Пачобут пагражаў вам, што Пачобут будзе вас зьбіваць? Ён кажа: не, не пагражаў. А ці пагражаў ён, што будзе зьбіваць вашых сваякоў? Не, не пагражаў, адказвае. Ці пагражаў ён, што будзе зьнішчаць вашую маёмасьць? Не, не пагражаў. Можа, ён пагражаў, што будзе распаўсюджваць пра вас зьвесткі, якія б вы хацелі пакінуць у таямніцы? Не, такіх пагрозаў не было. А як жа ён тады вам пагражаў? Богдан адказвае: ну, яны так увайшлі, і я спужаўся”.
Рэдактар часопіса “Magazyn Polski na uchodztwie” Андрэй Пачобут пра вочную стаўку зь Віктарам Богданам, дырэктарам Дому польскага ў Шчучыне. Пачобута і яшчэ трох актывістаў Саюзу палякаў абвінавачвалі ў запалохваньні Богдана