Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб ня страціць памяць пра злачынствы камунізму


Юры Дракахруст, Прага Музэй памяці ахвяраў камунізму і супраціву ў румынскім горадзе Сігеце разглядаецца Радай Эўропы як адзін з самых важных мэмарыялаў кантынэнту, такіх як музэй у Асьвенціме і мэмарыял у Нармандыі.

Зь ініцыятывай стварыць музэй памяці яшчэ ў 1992 годзе выступіла група румынскіх навукоўцаў і грамадзкіх актывістаў на чале з Анай Бландыянай і Ромулусам Русанам. У 1998 годзе такі музэй , пры падтрымцы Рады Эўропы быў створаны ў горадзе Сігет на поўначы Румыніі, дзе ў часы камуністычнага панаваньня месьцілася турма для палітвязьняў.

Музэй дзейнічае ў шчыльнай сувязі зь міжнародным цэнтрам вывучэньня камунізму, які месьціцца ў Бухарэсьце.

Аднак і сам музэй – гэта ня толькі экспазыцыя, у ім рэгулярна праводзяцца навуковыя канфэрэнцыі, вядзецца дасьледная праца, дзейнічае летняя школа.

Пра музэй у Сігеце гаворыць Ана Бландыяна:

“На працягу году наш музэй наведваюць каля 40 тысячаў чалавек. Наш музэй – першы такога кшталту ў Эўропе, таму ён быў пастаўлены Радай Эўропы ў адзін шэраг з самымі знакамітымі мэмарыяламі, такімі, як музэй у Асьвенціме. Асноўны прынцып дзейнасьці нашага музэю – калі справядлівасьць ня мае пасьпеху ў тым, каб быць формай памяці, тады сама памяць павінна стаць формай справядлівасьці. Адна з нашым мэтаў – каб моладзь, новае пакаленьне, ня страціла памяць пра тыя часы.

У асноўным музэй распавядае пра камуністычныя рэпрэсіі у Румыніі. Аднак у нашым музэі ёсьць экспанаты, прысьвечаныя вугорскай рэвалюцыі, Праскай вясьне, гісторыі польскай "Салідарнасьці". Я мяркую, што наш музэй быў бы цікавы і беларусам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG