Машыну маркі “Сытраен” консул Марцін Красінскі пакідае на неахоўваным паркінгу побач з домам у мікрараёне Дзевятоўка.
“Ня ведаю, хто гэта зрабіў, але нічога значнага ня сталася, мо хіба дзеці пахуліганілі”, — так пракамэнтаваў інцыдэнт сам консул.
Марцін Красінскі зьвярнуўся ў міліцыю. Аляксандар Надзейка зь Ленінскага РАУС паведаміў нашаму радыё, што цяпер адбываецца праверка: апытаны дыплямат, апэратыўна-сьледчая група пабывала на месцы здарэньня, агледзела аўтамабіль. Машына, як сьцьвярджае прадстаўнік РАУС, не пашкоджана, надпісаў цынічнага ці іншага характару на ёй няма. Законам для правядзеньня праверкі прадугледажана дзесяць дзён.
У генэральным консульстве Рэспублікі Польшчы ў Горадні консул Красінскі адказвае за гаспадарчыя справы.