Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званок на "Свабоду": "Яшчэ нічога ня зроблена, каб зьмяніць гэтую ўладу"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 12 ліпеня, чацьвер. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Зіноўеў: “Вось песьня Бабкінай “Казачка Надзя чорта не баіцца”, думаю, пра стаўленьне расейскай папсы да розных дыктатараў у сьвеце. Дзякуй”.

Спадар: “Беларусь, мабыць, адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе не займаюцца зборкай аўтамабіляў вядучых заходніх і японскіх фірмаў. Аляксандар Рыгоравіч і яго кіраўніцтва чамусьці аддалі перавагу іранскаму аўтамабілю “Саманд,” што ў перакладзе азначае “скакун”. Таму Аляксандру Рыгоравічу і ўсяму яго ўраду трэба адмовіцца ад сваіх браніраваных “мэрсэдэсаў,” асядлаць іранскіх “скакуноў” і паскакаць на іх куды-небудзь далей ад Беларусі”.

Спадар: “Як заўсёды, крытычная заўвага. Вось пачуў, Мечыслаў Грыб і былы міністар працы Сасноў разважалі, ці можна будзе пакінуць гэтых людзей, якія цяпер пры ўладзе, працаваць далей пасьля сыходу Лукашэнкі.

Сьмешна сказаць, яны ўжо дзеляць скуру незабітага мядзьведзя. На мой погляд, гэта будзе ня іх клопат, каго мяняць, каго пакінуць на пасадах. Проста ў райцэнтрах і абласьцях зьменяць сьцяг. Можа, нават на чырвона-белы, ці толькі вобразна памяняюць. І ўсё. Прысягнуць яны новай уладзе і будуць усе сядзець у тых самых крэслах. Можа, трошкі памяняюцца месцамі. І ўсё. Усё застанецца. У нас сакратарка неяк хадзіла і зьбірала подпісы за Кебіча, а цяпер ужо за Лукашэнку агітавала, а потым будзе хадзіць і зьбіраць, можа, і за Пазьняка. Так што гэтая наіўныя развагі для былога дзяржаўнага кіраўніка. Яшчэ нічога ня зроблена, каб зьмяніць гэтую ўладу, а ўжо разважаюць…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG