Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэце “Народная воля” – 12 гадоў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня недзяржаўнай газэце “Народная воля” спаўняецца 12 гадоў.

Галоўны рэдактар выданьня Іосіф Сярэдзіч адзначыў у інтэрвію "Свабодзе", што “для рэдакцыі гэта звычайны дзень”.

“Я і працоўны калектыў на першае месца ставім працу. Сёньня робім звычайны нумар, – кажа Іосіф Сярэдзіч, – а падсумоўваць вынікі будзем тады, калі надыдуць зьмены станоўчага характару. А на сёньня, калі літаральна кожны дзень праходзіць у барацьбе за гэтыя зьмены, кожны радок даецца крывёю.

Вось ужо тры месяцы чакаем адказу ад Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэньня на пытаньне: вяртаемся мы са Смаленску ці, наагул, пасьля Смаленску змушаныя будзем друкавацца ў Маскве? З Масквы, магчыма, зьвернемся ў Варшаву, з Варшавы – ў Бэрлін і гэтак далей будзем вандраваць у Эўропе? І гэта ў ХХІ стагодзьдзі! Вось якая праблема нас хвалюе, турбуе і не даю супакою”.

У сакавіку 1995 году галоўны рэдактар друкаванага органу Вярхоўнага Савету “Народнай газэты” Іосіф Сярэдзіч быў пазбаўлены сваёй пасады ўказам Лукашэнкі. На той час “Народная газэта” мела 700 тыс асобнікаў накладу і была самай масавай беларускай газэтай.

Іосіф Сярэдзіч заснаваў недзяржаўную газэту “Народная воля”, першы нумар якой і выйшаў 11 ліпеня 1995 году.

За 12 гадоў газэце выносілі папярэджаньні, ёй забаранялі друкавацца ў Беларусі.

"Магу сьмела заявіць, што прафэсіяналізм нашых аўтараў будзе падымацца на больш высокі ўзровень, – падкрэсьлівае Іосіф Сярдзіч, – шмат цікавых матэрыялаў чакае нашых чытачоў".

• Незалежнай прэсы ў падпісных каталёгах па-ранейшаму няма, 29.05.2007 • Лукашэнка: Я не забараняю друкавацца "Народнай волі" ў Беларусі, 12.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG