Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 10 ліпеня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён — велагонка “Тур дэ Франс”, на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь іх, Аляксандр Кучынскі, на першым этапе не адзін дзесятак кілямэтраў ішоў у лідэрах, набраўшы да таго ж заліковыя балы. Француcкае тэлебачаньне прадстаўляла яго пад бел-чырвона-белым сьцягам. Наведнікі парталу гэтак абмяркоўваюць навіну.

Leviathan: “Шкада хлопца... Здолеў засьвяціцца на гонцы, заявіў пра сябе, мае пэрспэктывы... А якая-небудзь тоўстая задніца ў скураным крэсьле вырашыць зараз, што гэта мусіць быць ягоны першы й апошні старт на «Тур дэ Франс...»

Гюргі: “Я думаю, што калі ён удзельнічае ў вэлягонцы такой клясы, пляваў ён з высокага палёту на задніцы ў крэслах".

Jay Jay: “Ды годзе, калі на раўнінным этапе, якіх зараз увесь тыдзень, пойдзе ў групе ў адрыў і кілямэтраў 60-100 прамаячыць пад такім сьцягам, думаю, гэтага хопіць на пару інсультаў. У Эўропе выдатна ведаюць, у каго якія сьцягі, уся справа ў рэдакцыі «Эўраспорту», там, відаць, апазыцыйнае гняздо».

На Менгарвыканкаму ў форумах жыхарка Менску Ірына задаецца пытаньнем: «Сьвяты ўжо тыдзень як скончыліся, але чаму тэлевізар каля Палаца спорту вяшчае так, што якасныя шклопакеты не дапамагаюць. Няўжо неабходна штораз пісаць на форум, каб зрабілі гук цішэй? Гэта паўторны зварот, па першым была імгненная рэакцыя».

belhyperborean ва ўласным сеціўным дзеліцца ўражаньнямі ад беларускамоўнага інтэрфэйсу праграмы MySQL phpMyAdmin: «Калі я ўпершыню пабачыў замест звыклага "Gо"” кнопку з надпісам "Панеслася!" — плакаў... Гэта сказаў не я. Мае калегі. Дык вось, мне падабаецца! Родная сакавітая мова — самая пазытыўная мова!»

Сайт паведамляе: «Вучоныя Кітая не спыняюцца на стварэньні новых інтэрнэт-тэхнялёгій, нягледзячы на доўгатэрміновую палітыку цэнзуры ў Сеціве, якую праводзіць кітайскі ўрад. Там распрацавалі новую пошукавую сістэму, якая павінна даваць больш дакладныя адказы на пошукавыя запыты карыстальніка... Паводле аналітыкаў, новая тэхналёгія можа істотна паўплываць на сучасныя пошукавыя сэрвісы і зьмяніць іх працу».

Сайт знаёміць са сьпісам 20 найбольш часта пампаваных трэкаў беларускай музыкі за чэрвень гэтага году. Сярод лідэраў група “Electrokids” з кампазыцыяй “Amazing”, “N.R.M.” зь песьняй «Менск і Мінск» і «Рокаш» зь песьняй «Крумкач».

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG