Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У тое, што Рыгорыч дбае пра нацыянальныя інтарэсы, не паверу ніколі"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 10 ліпеня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадар: "Адзін слухач выказаў думку, што. калі прыйдзе да ўлады апазыцыя, дык падзеліцца ўся краіна, разваліцца. Але мне хочацца заўважыць, ці падумаў ён, што краіна ўжо падзеленая. Падзеленая даўно. Падзеленая на тых, хто можа пад ружжо стаць у любы момант, і на тых, хто, як чэрві, павінны гнісьці не вядома дзе, паядаючы адзін аднаго. Вось на што патрэбна зьвяртаць увагу, а не на тое, што будзе, як прыйдзе апазыцыя. Канечне, апазыцыя можа нешта зламаць, а можа і карыснай быць. Але тое, што цяпер робіцца, таксама не дай Бог".

Спадар: “Мне цікава, ці пайшоў Лукашэнка на жытло ў зямлянку, як ён абяцаў гэта зрабіць яшчэ ў зіму па сваёй жа праграме энэргазьберажэньня?”

Тацьцяна Барэль, Асіповічы: “Добры вечар. У тое, што Рыгорыч дбае пра нацыянальныя інтарэсы, не паверу ніколі. А як жа бульдозэры ў Курапатах? 25 сакавіка 200-га году? Зьнішчэньне беларускай мовы і абпляваны Быкаў? Дазвол жыць у Чарнобыльскіх раёнах? Продаж расейцам нашых заводаў (у нашым раёне такіх ужо тры)? Як жа?!”

Васіль Цюхай, Беразіно: “Я хацеў бы запытацца ў слухачоў, які крытыкуюць перадачы беларускай “Свабоды,” можа, Вы маеце нейкі асаблівы прымач? Бо я колькі не кручу свой, адна і тая ж гучыць расейская папса альбо Лукашэнка сіпіць адную і тую ж кружэлку, як сапсаваны грамафон. Абрыдла ўжо слухаць гэты абмежаваны рэпэртуар. Таму прашу Вас, назавіце канкрэтна лепшую радыёстанцыю і растлумачце падрабязна, на якой хвалі можна яе злавіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG