Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру – Ніна Шыдлоўская


Радыё Свабода Сёньня госьцяй нашага начнога эфіру будзе намесьніца кіраўніка Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Ніна Шыдлоўская. У нашым апытаньні жыхары Гомелю скажуць у якой краіне беларусам жылося б найлепей.

Мы таксама раскажам пра міжнародны зьезд ураджэнцаў Ліды, пра фэномэн папулярнасьці расейскага сэрыялу "Не родись красивой" і пра тое, што жанчыны ня больш шматслоўныя за мужчынаў.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў пачне аповед пра кампазытара Станіслава Манюшку, а ў "Начной чытанцы" прагучыць апавяданьне Аляксея Бацюкова.

Пасьля 23-й гадзіны – у перадачы "Праскі акцэнт" пра дзяржаўную ідэалёгію і будучыню Беларусі разважаюць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, рэдактар газэты "Советская Белоруссия" Павал Якубовіч і былы пасол Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі. А ў "Доме літаратара" – сярод іншага, гутарка зь Нілам Гілевічам і рэцэнзія на апошнюю кнігу Алеся Разанава.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG