Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”


Аляксей Знаткевіч, Прага Пісьменьніца Ева Вежнавец, якая выступіла сёньня на фэстывалі "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx ў чэскім Брне, падзялілася з нашым радыё сваімі ўражаньнямі ад вечарыны.

Вежнавец: “Сёньняшняе спатканьне мне вельмі спадабалася, таму што людзі разумеюць, пра што вядзецца, добра рэагуюць, усьміхаюцца там, дзе я хацела б каб яны ўсьміхаліся, і сумуюць там, дзе я б хацела, каб яны сумавалі. То бок, кантакт паміж мной і аўдыторыяй пэўны адчуваўся. Да таго ж, я не спадзявалася, што прыйдзе аж столькі людзей, я думала, чалавек пяць будзе, а так, я некаму распавяла, як я бачу сьвет, як жыве Беларусь, і гэта заўсёды прыемна".

Знаткевіч: “У вас было адчуваньне, што тыя людзі, якія вас слухалі, разумеюць усё, пра што там вядзецца?”

Вежнавец: “Многія. Ня ўсе, але многія. Калі, напрыклад, зацінаўся пераклад ці яшчэ штосьці, ці ў каго ўзьнікалі пытаньні, то людзі падказвалі адзін аднаму, пра што вядзецца. Відаць усё-ткі, адзіная лексычная прастора славянская існуе”.

Знаткевіч: “А калі гаварыць не пра моўную прастору, а пра рэаліі – ці разумеюць яны тое, пра што вы пішаце ў сваіх апавяданьнях, беларускае жыцьцё?”

Вежнавец: “У мяне склалася ўражаньне, што разумеюць досыць добра. У чэхаў даволі такі змрочны гумарок, калі ўзяць таго ж Багуміла Грабала, і мне здаецца, што тыпы гумару ў нас збліжаныя, таму не зразумець немагчыма”.

Ева Вежнавец (сапраўднае імя – Сьвятлана Курс, нар. у 1972) пасьля звальненьня зь дзяржаўнага радыё ў 1995 годзе за крытыку ўнутранай палітыкі некалькі разоў спрабавала эміграваць на Захад, жыла ў ЗША, Нямеччыне, Польшчы, Украіне. Працавала прадавачкай, бэбісытэркай, пакаёўкай, галоўнай рэдактаркай праваахоўнага часопісу "Чалавек". Цяпер працуе журналісткай у незалежных мас-мэдыях. Піша апавяданьні і эсэ, у творчасьці ёй асабліва цікавыя гендэрныя стэрэатыпы беларускага грамадзтва. На фэстывалі ў Брне чытала апавяданьне "Катрынка, батлейка" (інфармацыя пра аўтарку – паводле сайту фэстывалю).


Жывая трансьляцыя выступаў – ад 19-й гадзіны. У суботу – Зьміцер Вішнёў

Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG