Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску патрабуюць вярнуць беларускія назвы слодычам


Радыё Свабода Бабруйскія сябры Таварыства беларускай мовы зьвярнуліся да кіраўніцтва кандытарскай фабрыкі “Чырвоны харчавік”. Яны патрабуюць вярнуць беларускую мову ў афармленьне прадукцыі прадпрыемства. Пад зваротам падпісаліся больш за пяцьдзясят бабруйцаў.

Кіраўнік суполкі ТБМ Віктар Маліноўскі паведаміў “Свабодзе”, што суполкаўцы спадзяюцца сваім лістом выправіць моўную недарэчнасьць. Ім вельмі крыўдна і сорамна, што салодкая “візытоўка” Бабруйску, зэфір, ня мае беларускай аздобы ні на адным са шматлікіх відаў.

Між тым, горад (як, зрэшты, і ўся Беларусь) завалены ўкраінскай кандытарскай ды іншай прадукцыяй, якая аформленая па-ўкраінску.

Раней кандытарскія вырабы прадпрыемства мелі беларускія назвы й пасьпяхова прадаваліся. Спажыўцы прадукцыі памятаюць такія назвы, як “Насалода”, “Бабруйскі лепшы традыцыйны”, “Стоены скарб”, “Зорнае срэбра”, “Бабруйская таямніца”, “Беларускі гасьцінец”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG