На разгляд парлямэнтароў падалі два праекты — ад апазыцыі й кіроўчай кааліцыі. Потым высьветлілася, што дакумэнт можна прыняць не раней як а другой гадзіне ночы, калі дэпутаты будуць стомленыя.
Абмеркаваць пытаньне сёньня, падчас апошняга перад летнімі вакацыямі пленарнага паседжаньня, настойвала апазыцыя — фракцыі зялёных ды вольных дэмакратаў.
Упершыню з прапановай перагледзець цэны на візы для беларусаў выступіла дэпутатка ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк.
Менавіта спадарыня Бэк прапанавала зьнізіць візавыя цэны для беларусаў з 60 да 35 эўра. Яна ж ініцыявала адмену візавых збораў для студэнтаў, моладзі, навукоўцаў ды іншых грамадзянаў, што ўдзельнічаюць у праграмах двухбаковага абмену.
Гэтыя прапановы пазьней падтрымалі як у фракцыі зялёных, так і ў лібэральнай партыі — вольных дэмакратаў, — і дэталёва прапісалі ў праекце адпаведнай рэзалюцыі ад апазыцыі.
Паралельна сёньня мелі разглядаць і другі праект, які падрыхтавалі кіроўчыя хрысьціянскія дэмакраты й сацыял-дэмакраты. Паводле апазыцыі, “у гэтым дакумэнце хутчэй выказаныя агульныя пажаданьні, аднак ня ўтрымліваецца нейкай канкрэтыкі”.
Праз адмену дэбатаў абодва тэксты прапануюць на разгляд сяброў камісіі ў міжнародных справах Бундэстагу.
Дэпутаты дэталёва абмяркуюць беларускае візавае пытаньне толькі пасьля летніх вакацыяў, на чарговым пленарным паседжаньні Бундэстагу.
Дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк неаднойчы заклікала сваіх калегаў “зразумець усю сур’ёзнасьць гэтай праблемы”, бо “рэальная недасягальнасьць кантактаў з Захадам для большасьці беларусаў толькі на руку рэжыму Лукашэнкі”.
Кансуляты рыхтуюцца выдаваць шэнгенскія візы, 29.06.2007 Шэнгенская зона набліжаецца да Беларусі, 21.06.2007 Пасол Літвы: Беларусі варта пачаць перамовы з Эўразьвязам наконт кошту візаў, 25.04.2007 Шэнгенскія візы для ўезду ў Польшчу — у 2008 годзе, 30.01.2007