Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адноўлена крымінальная справа супраць актывістаў Саюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Адноўлена крымінальная справа супраць чатырох актывістаў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў: Веслава Кеўляка, Юзафа Пажэцкага, Анджэя Пісальніка і Андрэя Пачобута. Яны былі прызнаныя падазраванымі ў справе аб запалохваньні Віктара Богдана — дырэктара Дому польскага ў Шчучыне.

Крымінальная справа была распачата ў жніўні 2005 году, калі ўлады падзялілі Саюз палякаў на два лягеры, аб’явіўшы нелегітымным дэмакратычна абранае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс. Частка ўдзельнікаў СПБ стала на бок уладаў, у тым ліку Віктар Богдан. Дзеяньне крымінальнай справы некалькі разоў падаўжалі, чатыром актывістам быў забаронены выезд за мяжу, а пазьней яе прыпынілі.

Цяпер крымінальная справа адноўлена, і чатырох актывістаў Саюзу палякаў найбліжэйшым часам пачнуць выклікаць да сьледчага абласной міліцыі капітана Дзьмітрыя Лабоцкага.

• Дарадца прэм''ера Польшчы: “Менск павінен даць сыгнал”, 22.02.2007 • Справа супраць актывістаў Саюзу палякаў зноў прыпынена, 17.04.2006 • Адбылася вочная стаўка Борыс і Богдана, 21.12.2005 • Анжаліку Борыс зноў выклікаюць да сьледчага , 21.12.2005 • Хто скраў фотаапарат Саюзу палякаў?, 08.12.2005 • Галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski” зноў быў на допыце, 23.11.2005 • Актывістаў Саюзу палякаў з Горадні выклікалі да сьледчага у Шчучын, 26.10.2007 • Чатыры актывісты Саюзу палякаў названы падазраванымі па крымінальнай справе, 25.08.2005 • Актывістаў Саюзу палякаў пакаралі арыштам , 27.07.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG