Сьпярша судзьдзя Тацяна Паўлючук разгледзела справу Паўла Серадзенкі. Яна прызнала моладзевага актывіста вінаватым у дробным хуліганстве і асудзіла на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пасьля гэтага пачаўся суд над Алесем Калітом. Судзьдзя вымушаная была аб’явіць перапынак, каб вызначыцца з хадайніцтвам Каліты – кіраўнік моладзевай камісіі Партыі БНФ запатрабаваў перакладчыка для ўдзелу ў судовым працэсе. Тацяна Паўлючук спыталася ў Каліты, у якой краіне ён жыве і дзе скончыў школу: на яе думку, любы грамадзянін Беларусі ведае расейскую мову.
Алеся Каліту і Паўла Серадзенку супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі ўчора каля ўправы Партыі БНФ. Спачатку міліцыянты спрабавалі затрымаць тамсама Насту Александровіч, якую, паводле іх словаў, яны палічылі падобнай да злачынкі. Каліта і Серадзенка кінуліся бараніць дзяўчыну і самі трапілі ў міліцэйскую машыну.
На хлопцаў у Цэнтральным РАУС склалі пратакол за дробнае хуліганства, ноч яны правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
Ля ўправы БНФ затрыманыя два моладзевыя актывісты, 3.07.2007 У "Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў" адбываецца ператрус , 3.07.2007 Нясьвіж: затрымана Наста Азарка, 3.07.2007