Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Аб антыпартыйнай групе Маленкова Г.М., Кагановіча Л.М., Молатава В.М.”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 4 ліпеня ў розныя гады мінулага.

Дзень добры! Давайце разам перагарнем некаторыя беларускія газэты ад 4 ліпеня розных гадоў мінулага.

“Plotka Wilenska” ў 1907 годзе пад рубрыкай “Агляд “тутэйшай прэсы” піша: “Kurjer Litewski” №134, у рубрыцы здарэньняў паведаміў: “Анастазі Логін, пекар ва ўзросьце 26 гадоў, купаючыся ў Вяльлі на прадмесьці Зьвярынец, патануў. Ягонага цела не адшукалі”. Вельмі цікава, хто ж аўтар гэтага вынаходзтва? Той жа нумар “Kurjera Litewskiego” ў тэлеграмах даносіць з Гомля: “А гадз. 7 зранку 8 бандытаў напалі на пошту, якая кіравалася з Гомля да Веткі. Паштальён быў забіты і лёгка паранены”. Дапускаем, што быў забіты, але нашто яго было па сьмерці раніць?”

“Чырвоная змена” ў 1957 годзе зьмяшчае пастанову пленуму ЦК КПСС “Аб антыпартыйнай групе Маленкова Г.М., Кагановіча Л.М., Молатава В.М.”: “Асудзіць, як несумяшчальную з ленінскімі прынцыпамі нашай партыі фракцыйную дзейнасць антыпартыйнай групы Маленкова, Кагановіча, Молатава і Шэпілава, які далучыўся да іх. Вывесці са складу членаў Прэзыдыума ЦК і са складу ЦК тт. Маленкова, Кагановіча і Молатава; зняць з пасады сакратара ЦК КПСС і вывесці са складаў кандыдатаў у члены Прэзыдыуму ЦК і са складу членаў ЦК т.Шэпілава”.

“Культура” ў 1997 годзе прыводзіць словы Яўгена Будзінаса на сьвяце старажытнай культуры ў Дудутках: “Рэальнасць такая, што менавіта аддаючы ў прыватныя рукі гістарычныя і культурныя помнікі, дзяржава іх набывае. Пры гэтым, вызваляючы “прыватніка” ад падаткаў, дзяржава не страчвае грошы, а знаходзіць іх, бо кожны рубель, укладзены ў аднаўленне, вяртанне культуры, павялічвае нацыянальнае багацце на сумы, якія ў дзесяткі, сотні разоў перавышаюць затраты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG