Спадарыня: “У дзіўных людзей і сяброўства дзіўнае. Уга Чавэс маячыць паміж двума дыктатарамі – беларускім і расейскім – як хлопчык на пабяганках. Пуцін маячыць паміж дыктатарам Вэнэсуэлы і Бушам. Атрымліваецца ня кола сяброў, нават не квадрат, а мудрагелістай формы інфузорыя, якая ў любую хвіліну гатовая падзяліцца, трапіўшы ў добрыя ўмовы”.
Зіноўеў: “Калі Лукашэнка з "Боінга" праз расейскі спадарожнік назваў “Роснефть” “шчырай давалкай,” то яе лубянскі дырэктарат, чытаючы раздрукоўку, думаю, сказаў “хопіць”. Дзякуй”.
Спадарыня: “Добры дзень! Я хачу павіншаваць усіх радыёслухачоў з Днём незалежнасьці ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў”.
Уладзімер, Полацак: “На ўрачыстым паседжаньні, прысьвечаным Дню вызваленьня Менску (назваць гэта Днём Незалежнасьці язык не паварочваецца) Аляксандар Лукашэнка заявіў: “Калі Злучаныя Штаты ўвядуць супраць нас эканамічныя санкцыі, то мы прымем зваротныя захады”.
Адразу ўспомніўся вядомы герой зь ня менш вядомай байкі Івана Андрэевіча Крылова “Слон і Моська”. У зьвязку з гэтым хачу сказаць: Аляксандар Рыгоравіч, не сьмяшыце людзей! Якія зваротныя захады можа ўжыць Моська супраць Слана?! Гэтыя санкцыі вы можаце ўжыць толькі што супраць Самалі. Хаця б за тое, што там бязьвінна загінулі нашы лётчыкі. Асабіста супрацьстаяць Злучаным Штатам у вас, прабачце, яшчэ пяты кораткі. Калі вы і надалей будзе гнуць сваю палітыку, яны яшчэ ўкароцяцца”.
Спадарыня: “Пра “аблічча рэспублікі”. Чырвоная ружа глядзіць праз шкло кожнае крамы, як бы гаворачы: “Так, каханьнем ды пяшчотай таксама гандлююць”. І скрозь хараство фэйса фэі відаць прыкметы няўхільнага жаночага сталеньня ды пакорлівы сум у вачах”.
Спадар: “Нам дазволілі паслухаць адно беларускае слова ў канцы. А так усё толькі Расея. Колькі гэта будзе цягнуцца?! Няўжо ніхто не пакарае іх?!”
Спадар: “Скажыце, вось Лукашэнка выступае пра незалежную, вольную Беларусь. А хіба гэты народ вольны?! Хіба незалежны?! Адныя ў раскошы, другія ў жабрацтве. І наагул, я не разумею, да чаго мы прыйдзем. Няўжо гэтым людзям, што жывуць у раскошы, трэба больш, чым працаўнікам, якія працуюць за капейкі. А навошта цяпер столькі арміі? Дык калі будзе справядлівасьць?! Ці так і будзем жыць у хлусьні?!”
Спадар: “Шкада, што Лукашэнка зганьбіў Дзень вызваленьня Менску. А Дзень Незалежнасьці трэба сьвяткаваць у дзень прыняцьця камуністычным Вярхоўным Саветам Дэклярацыі аб незалежнасьці. Няхай ён свой Дзень нараджэньня перанясе сваім указам на 3-га ліпеня. Сьмешна? Але ж ён так зрабіў з Днём незалежнасьці. Дзякуй”.
“У сувязі з вызваленьнем хачу ведаць, колькі загінула немцаў падчас апэрацыі “Багратыён” і колькі загінула савецкіх воінаў. Нідзе гэтых зьвестак не даюць. Калі ведаюць вашыя гісторыкі, няхай паведамяць. Дзякуй”.