Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ліквідатару” адмовілі ў рэгістрацыі


Міхал Стэльмак, Менск Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкаму аб’яднаньню “Ліквідатар”. Устаноўчы зьезд удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС адбыўся 19 траўня ў Менску.

Вось што паведаміў “Свабодзе” пра прычыны адмовы ініцыятар стварэньня аб’яднаньня, ліквідатар Аляксандар Ваўчанін:

“Матывуюць тым, што сярод удзельнікаў ліквідацыі фігуруюць людзі, якія нібыта да іх дачыненьня ня маюць. Але ж гэтыя людзі зьяўляюцца жонкамі ліквідатараў.

Напрыклад, у Мядзеле ёсьць жанчына, у якой муж прыкуты да ложка, інвалід Чарнобылю, яна была ў нас на зьезьдзе і зьяўляецца паўнапраўным удзельнікам зьезду. Але яны палічылі, што гэта важкая прычына, каб не зарэгістраваць.

І яшчэ сувязь, што ўдзельнікам ліквідацыі цалкам адмянілі льготы. І, каб цяпер зарэгістраваць гэтую арганізацыю, трэба прызнаць гэтых удзельнікаў. У нас аргкамітэт дзейнічае. Мы будзем раіцца, каб зноў сабраць зьезд. Ужо на сёньняшні дзень дзьве тысячы сяброў у нашай арганізацыі — паводле сьпісаў”.

• У Пухавіцкім раёне не дазволілі сабрацца чарнобыльцам, 28.06.2007 • Ліквідатары зьвяртаюцца да міжнароднай супольнасьці, 26.06.2007 • У Беларусі зьявілася новая чарнобыльская арганізацыя , 19.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG