Як і на ўчорашнім ўрачыстым паседжаньні з нагоды Дня незалежнасьці, кіраўнік Беларусі выступіў на пачатку параду на расейскай мове.
Простая тэлетрансьляцыя таксама вялася па-расейску. Большая частка песень падчас шэсьця гучала на расейскай мове.
Выступ Аляксандра Лукашэнкі паказвалі на вялізных маніторах.
Ён гаварыў пра мінулую вайну і бясьпеку:
“Вялікая перамога над нацызмам атрыманая агульнымі намаганьнямі міжнароднай супольнасьці. І мы высока цэнім уклад у барацьбу з фашызмам усіх краінаў антыгітлераўскай кааліцыі”.
“Нельга дапусьціць аднабаковага раззбраеньня, аслабленьня бясьпекі й абароназдольнасьці саюзу Беларусі і Расеі, нашай агульнай прасторы. Нягледзячы на складанасьці ў эканамічных стасунках з Расеяй, Беларусь заўсёды будзе верная саюзьніцкім дачыненьням”.
Паводле Лукашэнкі, бясьпецы пагражаюць інфармацыйная экспансія, палітычны шантаж, санкцыі й эканамічны ціск.
Выступ Лукашэнка закончыў словамі:
“Няхай заўсёды будзе мірным неба, сьветлая будучыня, няхай квітнее наша любая радзіма!”
Разам з Аляксандрам Лукашэнкам, які, адрозна ад мінулых гадоў, быў ня ў маршальскай форме, а ў цывільным, тэлебачаньне паказвала кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Генадзя Нявыгласа, а таксама Віктара Шэймана — у генэральскім мундзіры з мноствам узнагародаў.
Зрэдку на экране зьяўляўся прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі й сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў.
“Кветкі прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь”
Вайсковы парад быў не такі маштабны, калі параўнаць з папярэднімі гадамі. Прынамсі гэтым разам абышліся без вайсковай тэхнікі.
Пасьля параду дыктар аб’явіў: “Кветкі прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь”. Да трыбуны паднесьлі вялізны кош, які потым зьнесьлі некалькі спартоўцаў. Дзяўчынку, якая таксама падала букет, Аляксандар Лукашэнка пацалаваў і ўзяў на рукі.
Напрыканцы шэсьця кіраўнік краіны махаў сьцяжком з надпісам “БРСМ”, чырвоным і зялёным балёнікамі.
Сёньня ж лідэры апазыцыі, а разам зь імі каля ста пяцідзесяці моладзевых актывістаў у майках з надпісам “За свабоду”, усклалі кветкі да Вечнага агня на плошчы Перамогі. Кошыкі з кветкамі былі зь бел-чырвона-белай стужкай і надпісам “За свабоду! За Беларусь!”. Так апазыцыйныя актывісты адзначылі дзень вызваленьня Менску.
“Незалежнасьць Беларусі трэба зьвязваць з тымі часамі, з тымі дзеяньнямі, фактамі з гісторыі, дзе беларусы паказалі сябе сапраўды незалежнымі. Зьвязваць вызваленьне Беларусі й незалежнасьць, вызваленьне савецкае — гэта цынічны падман.
Тут жа крычаць пра незалежнасьць, і тут жа расейская мова. Вядучая асоба ў такое сьвята незалежнасьці гаворыць па-расейску. На мове той краіны, якая нас таптала, па сутнасьці”.
Лукашэнка: Беларусі пагражае НАТО і амэрыканская сыстэма ПРА, 03.07.2007 Фотарэпартаж з вуліцаў Менску , 03.07.2007
Простая тэлетрансьляцыя таксама вялася па-расейску. Большая частка песень падчас шэсьця гучала на расейскай мове.
Выступ Аляксандра Лукашэнкі паказвалі на вялізных маніторах.
Ён гаварыў пра мінулую вайну і бясьпеку:
“Вялікая перамога над нацызмам атрыманая агульнымі намаганьнямі міжнароднай супольнасьці. І мы высока цэнім уклад у барацьбу з фашызмам усіх краінаў антыгітлераўскай кааліцыі”.
А.Лукашэнка: “Нягледзячы на складанасьці ў эканамічных стасунках з Расеяй, Беларусь заўсёды будзе верная саюзьніцкім дачыненьням”
Лукашэнка заявіў, што пры маўчаньні дэмакратычных эўрапейскіх краінаў адбываецца прасоўваньне НАТО на ўсход і плянуецца разьмяшчэньне амэрыканскіх проціракет ля межаў Беларусі:“Нельга дапусьціць аднабаковага раззбраеньня, аслабленьня бясьпекі й абароназдольнасьці саюзу Беларусі і Расеі, нашай агульнай прасторы. Нягледзячы на складанасьці ў эканамічных стасунках з Расеяй, Беларусь заўсёды будзе верная саюзьніцкім дачыненьням”.
Паводле Лукашэнкі, бясьпецы пагражаюць інфармацыйная экспансія, палітычны шантаж, санкцыі й эканамічны ціск.
Выступ Лукашэнка закончыў словамі:
“Няхай заўсёды будзе мірным неба, сьветлая будучыня, няхай квітнее наша любая радзіма!”
Разам з Аляксандрам Лукашэнкам, які, адрозна ад мінулых гадоў, быў ня ў маршальскай форме, а ў цывільным, тэлебачаньне паказвала кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Генадзя Нявыгласа, а таксама Віктара Шэймана — у генэральскім мундзіры з мноствам узнагародаў.
Зрэдку на экране зьяўляўся прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі й сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў.
“Кветкі прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь”
Вайсковы парад быў не такі маштабны, калі параўнаць з папярэднімі гадамі. Прынамсі гэтым разам абышліся без вайсковай тэхнікі.
Пасьля параду дыктар аб’явіў: “Кветкі прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь”. Да трыбуны паднесьлі вялізны кош, які потым зьнесьлі некалькі спартоўцаў. Дзяўчынку, якая таксама падала букет, Аляксандар Лукашэнка пацалаваў і ўзяў на рукі.
Напрыканцы шэсьця кіраўнік краіны махаў сьцяжком з надпісам “БРСМ”, чырвоным і зялёным балёнікамі.
Сёньня ж лідэры апазыцыі, а разам зь імі каля ста пяцідзесяці моладзевых актывістаў у майках з надпісам “За свабоду”, усклалі кветкі да Вечнага агня на плошчы Перамогі. Кошыкі з кветкамі былі зь бел-чырвона-белай стужкай і надпісам “За свабоду! За Беларусь!”. Так апазыцыйныя актывісты адзначылі дзень вызваленьня Менску.
Мікола Крукоўскі: “Зьвязваць вызваленьне Беларусі й незалежнасьць, вызваленьне савецкае — гэта цынічны падман”
Удзельнік мінулай вайны Мікола Крукоўскі лічыць, што Дзень незалежнасьці маральна і юрыдычна трэба сьвяткаваць 27 ліпеня, калі Вярхоўны Савет прыняў дэклярацыю аб сувэрэнітэце:“Незалежнасьць Беларусі трэба зьвязваць з тымі часамі, з тымі дзеяньнямі, фактамі з гісторыі, дзе беларусы паказалі сябе сапраўды незалежнымі. Зьвязваць вызваленьне Беларусі й незалежнасьць, вызваленьне савецкае — гэта цынічны падман.
Тут жа крычаць пра незалежнасьць, і тут жа расейская мова. Вядучая асоба ў такое сьвята незалежнасьці гаворыць па-расейску. На мове той краіны, якая нас таптала, па сутнасьці”.
Лукашэнка: Беларусі пагражае НАТО і амэрыканская сыстэма ПРА, 03.07.2007 Фотарэпартаж з вуліцаў Менску , 03.07.2007
Ад 1991 году Дзень незалежнасьці сьвяткавалі 27 ліпеня, у дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Аднак з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі ў 1996 годзе пытаньне галоўнага дзяржаўнага сьвята вынесьлі на рэфэрэндум. Урэшце Дзень незалежнасьці сталі адзначаць у Дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дэмакратычныя сілы цяпер рыхтуюцца адзначыць 27 ліпеня Дзень аднаўленьня дзяржаўнага сувэрэнітэту. Як гаворыцца ў адмысловым звароце, “дамагчыся сапраўднае свабоды й незалежнасьці нам удалося толькі пасьля распаду Савецкага Саюзу”.
Апазыцыя традыцыйна адзначае і Дзень Волі — 25 сакавіка, дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.