Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: на эканамічныя санкцыі ЗША – меры ў адказ


Радыё Свабода “У выпадку ўвядзеньня эканамічных санкцый з боку Злучаных Штатаў Беларусь прыме меры ў адказ,” – пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас урачыстага сходу, прысьвечанага афіцыйнаму сьвяту – Дню незалежнасьці.

Лукашэнка таксама падкрэсьліў, што краіна перажыве пазбаўленьне яе эўрапейскіх гандлёвых прэфэрэнцый. У сваёй прамове кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь аддае безумоўны прыярытэт раўнапраўнаму супрацоўніцтву з Расейскай Фэдэрацыяй.

“Акт аб дэмакратыі для Беларусі”, прыняты Кангрэсам ЗША, прадугледжвае забарону на прадстаўленьне беларускаму ўраду крэдытаў ці дапамогі з боку амэрыканскаму ўраду, акрамя гуманітарных праграмаў.

Распараджэньнем прэзыдэнта ЗША ўведзеныя фінансавыя санкцыі супраць шэрагу беларускіх афіцыйных прадстаўнікоў, у тым ліку і супраць кіраўніка Беларусі – іх фінансавыя сродкі, калі яны будуць знойдзеныя ў ЗША, падлягаюць арышту. Рашэньнем амэрыканскага ўраду ўводзіліся санкцыі супраць беларускага «Інфабанку», абвінавачанага ў незаконым супрацоўніцтве з былым рэжымам ірацкага дыктатара Садама Хусэйна.

Санкцыі, якія б наўпрост абмяжоўвалі гандаль Беларусі са Злучанымі Штатамі, амэрыканскія ўлады ня ўводзілі.

• ЗША расчараваныя рашэньнем ААН адносна Беларусі, 20.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG