Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: пікетаў за вызваленьне А.Казуліна не дазволілі


Радыё Свабода Бабруйскі гарвыканкам не дазволіў мясцовым сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” правесьці пікеты за вызваленьне Аляксандра Казуліна і іншых палітычных вязьняў.

Сваё рашэньне гарвыканкам матываваў тым, што месцы, дзе павінны былі адбыцца пікеты, дужа людныя, і пікетоўцы нібыта заміналі б людзям хадзіць.

Аднапартыйны Аляксандра Казуліна зьбіраліся цягам пяці дзён, ад 4 па 8 ліпеня, праводзіць пікеты ў двух раёнах Бабруйску – Ленінскім і Цэнтральным. Пікеты яны прымеркавалі да гадавіны зьняволеньня лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былога кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Нагадаем, што 26 чэрвеня таксама Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў правесьці пікеты мясцовым сябрам сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”.

Магілёў: пікетаў за вызваленьне А. Казуліна не дазволілі, 26.06.2007 У Бабруйску пададзена заяўка на пікеты за вызваленьне Казуліна, 15.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG