Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кансуляты рыхтуюцца выдаваць шэнгенскія візы


Сяргей Астраўцоў, Горадня На прэсавай канфэрэнцыі ў генэральным консульстве Польшчы гарадзенскім журналістам паведамілі пра падрыхтоўку да выдачы шэнгенскіх візаў. Польшча разам з групай іншых краінаў далучаецца да Шэнгенскага пагадненьня 1 студзеня наступнага году.

У генэральным консульстве Польшчы ў Горадні на трыццаць адсоткаў падрыхтаваныя да выдачы шэнгенскіх візаў.

Паводле генэральнага консула Анджэя Крэнтоўскага, падрыхтоўка мае закончыцца да 1 лістапада:

“Мы атрымалі такое даручэньне, каб усе візы, якія будуць выдадзеныя сёлета, мелі тэрмін дзеяньня да 1 студзеня 2008 году. Каб увайсьці ў Шэнгенскую дамову безь ніякага “багажу”, каб потым не было ніякіх прэтэнзіяў з боку краінаў Эўразьвязу, таму што гэта сумеснае абавязаньне ўсіх краінаў”.

Паводле заканадаўства Эўразьвязу, можа заключацца канвэнцыя аб свабодным пераезьдзе мяжы для жыхароў трансгранічнай зоны — дваццаць пяць кілямэтраў ад мяжы альбо нават пяцьдзясят.

Анджэй Крэнтоўскі зазначае, што гэта можа тычыцца й жыхароў двух вялікіх гарадоў — Берасьця і Горадні.

На нарадзе, прысьвечанай шэнгенскім візам, што адбылася ў нямецкай амбасадзе ў Менску, Крэнтоўскі запытаўся пра гэта — яму адказалі, што такая магчымасьць сапраўды існуе, але парупіцца пра гэта павінен і беларускі бок.

Шэнгенскія краіны выдаюць гэтак званыя нацыянальныя візы пад сваю поўную адказнасьць — да 10% ад агульнай колькасьці. Палякі таксама змогуць выдаваць іх — асобам польскага паходжаньня, а таксама тым, хто атрымае працу альбо стажыроўку ў Польшчы, зазначылі ў польскім консульстве.

На прэсавай канфэрэнцыі, зьлева направа: консулы польскай амбасады Зоф’я Шмыд і Марак Малюхнік, генэральны консул Анджэй Крэнтоўскі й ягоны намесьнік Януш Дамброўскі
На прэсавай канфэрэнцыі, зьлева направа: консулы Зоф’я Шмыд і Марак Малюхнік, генэральны консул Анджэй Крэнтоўскі й ягоны намесьнік Януш Дамброўскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG