Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Толькі пры чым тут Дзень Незалежнасьці?"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 29 чэрвеня, пятніцу. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Аляксандр Яцкевіч, Віцебск: “Добры дзень, паважанае Радыё Свабода. Аказваецца, я сёньня даведаўся, што ўказ ёсьць № 542 ад 28 жніўня 2006 году, паводле якога інвалідам дзяцінства дазволена аздараўляцца раз на два гады. І пункты там 3, 4, 7, 8, 11. Хто пад тыя пункты трапляе, таму дазволена аздараўляцца толькі раз на два гады. А раз на год, як было раней, ужо не дазволена. Пад гэтым дакумэнтам я ніколі б подпісу не паставіў. Дзякуй”.

Спадар: “У большасьці рэспублік былога Савецкага Саюзу Днём Незалежнасьці лічаць дзень абвяшчэньня дзяржаўнага сувэрэнітэту. Наш жа “наймудрэйшы з наймудрэйшых” правадыр чамусьці вырашыў лічыць Днём Незалежнасьці 3-га ліпеня.

Хачу яму нагадаць, што 3 ліпеня – гэта дзень вызваленьня Менску. Яшчэ раз падкрэсьлю, што менавіта Менску, а ня ўсёй Беларусі ад фашыстаў. Гэта, вядома, вялікае сьвята. Ніхто гэтага не аспрэчвае. Толькі пры чым тут Дзень Незалежнасьці? З такім жа посьпехам можна абвясьціць Днём Незалежнасьці дзень вызваленьня Полацку ці любога іншага гораду Беларусі. Проста Аляксандру Рыгоравічу трэба ўважліва пачытаць гісторыю, але не фальшывую савецкую, дзе ўсё пастаўлена дагары нагамі і наскрозь прасякнута марксісцка-ленінскай ідэалёгіяй".

Спадар: “Вітаю. Па-першае, вялікі дзякуй Бартосіку за вандроўку ў Бычкі да Быкава. Файна атрымалася. Я быў вельмі задаволены. Другое. Я неяк гэтую тэму кранаў. Аднойчы патэлефанаваў вам наконт патрабаваньняў Брусэлю да Беларусі, да прэзыдэнта. Хачу прапанаваць вам у гэтым кірунку такое пытаньне тыдня: “Чаму прэзыдэнт упарта не размаўляе па-беларуску?” Посьпехаў вам. Да пабачэньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG