Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад візытам у Менску Уга Чавэс наведвае Маскву


Радыё Свабода Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўга Чавэс прыбыў з афіцыйным візытам у Маскву. Сёньня чакаецца яго сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Аб тым, чым важная гэтая сустрэча і чаму Чавэс прыехаў у Маскву перад сустрэчай Пуціна і Буша, у інтэрвію Радыё Свабода расказвае ваенны экспэрт Аляксандар Гольц.

“Я думаю, што палітычная складовая тут грае вялікую ролю. З аднаго боку, прымаючы Чавэса напярэдадні сустрэчы з амэрыканскім прэзыдэнтам, Пуцін паказвае, што ў выпадку непажаданага для Расеі разьвіцьця падзеяў у яго могуць быць цёплыя дачыненьні з такімі вось рэжымамі, і такім рэжымам ён можа пастаўляць ваенную тэхніку – пакуль у абмежаванай колькасьці і абмежаваным асартымэнце; а ў выпадку, калі дачыненьні пагоршацца, можна прадаць штосьці больш страшнае. А зь іншага боку, вельмі дакладна паказвае розьніцу паміж зусім ужо дзікім Чавэсам і сабой, які прадстаўляе зь сябе такога вось цывілізаванага кіраўніка”.

Пасьля Расеі Ўга Чавэс наведае Беларусь ды Іран.

Беларускія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць са спасылкай на адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі, што 29 чэрвеня ў Менску адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўга Чавэса.

• Чавэс рыхтуецца сустрэцца з Лукашэнкам, 26.06.2007 • Уга Чавэс прапанаваў А.Лукашэнку стратэгічны альянс, 24.07.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG