Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Большэвіцкая партыя цярпліва і настойліва выхоўвала Купалу”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 28 чэрвеня ў розныя гады мінулага.

“Звезда” ў 1927 годзе паведамляе з Пухавіцкага раёну: “У нашым раёне за апошні час праводзіцца не беларусізацыя, а русіфікацыя, ды і запраўды: возьмем РВК, які мабыць і забыўся на пастановы ЦВК і свае, дзе былі прапановы весці нават усе пасяджэньні на роднай мове. Цяпер-жа толькі на 100 проц. пераведзена справаводзтва, а размовы і пасяджэньні да гэтага часу вядуцца парасейску. Такое-ж зьявішча і ў другіх установах — савецкіх і партыйных”.

У 1947 годзе “ЛіМ” піша да 5-годзьдзя сьмерці Янкі Купалы: “Велізарнейшую ролю ў крышталізацыі светапогляду паэта адыграла партыя Леніна-Сталіна і яе ідэйна-выхаваўчы ўплыў. Большэвіцкая партыя цярпліва і настойліва выхоўвала Купалу, дапамагала яго збліжэнню з новай савецкай рэчаіснасцю, дапамагала яго ідэйнай узброенасці. Гэта дало свае цудоўныя вынікі. Купала, на аснове глыбокага вывучэння нашай совецкай рэчаіснасці, стварыў творы, якія паставілі яго імя ў першыя рады майстроў паэзіі Совецкага Саюза”.

“Знамя юности”, год 1957. Газэта друкуе ліст чытачкі О.Бухвальтэр: “Мой сын сёлета пойдзе ў першую клясу. Усім дзяўчаткам заплятуць стужкі ў косы, а хлопчыкі павінны будуць прыйсьці нагола пастрыжаныя. Мне незразумела, чаму хлопчыкаў не пускаюць у школы з акуратна стрыжанымі валасамі?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG