Арганізатары акцыі плянуць пікетаваць цэлы месяц. На гэта быў атрыманы афіцыйны дазвол Наваполацкага гарвыканкаму.
Падчас пікету быў наладжаны збор подпісаў пад патрабаваньнем вярнуць ільготы сацыяльна неабароненым людзям, а таксама распаўсюджваўся адмыслова выдадзены 12-старонкавы інфармацыйны бюлетэнь. У ім апавядаецца аб праблемах, якія ўзьнікнуць у простых людзей пасьля скасаваньня льготаў.
Арганізатарамі акцыі выступілі актывісты дэмакратычных партыяў і Незалежнага прафсаюзу. Падчас пікету адбылося сымбалічнае пахаваньне льготаў.

Лідэр гарадзкой арганізацыі ПКБ Вячаслаў Крышталёў заклікаў мінакоў праз мэгафон далучацца да акцыі пратэсту.