Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 26 чэрвеня


Радыё Свабода .



“Мяне найбольш уразіла, што Працоўны кодэкс ставіцца так далёка, а вышэй за ўсё ставяцца дэкрэты. Мы не схіляем тут галавы перад уладай. Бо нам цяпер важнейшыя правы працоўнага чалавека. А працоўная рэспубліка ў сваёй большасьці хоча працаваць без такіх рабскіх кантрактаў. Улады не дачакаюцца, што такім рашэньнем яны здымуць праблему кантрактаў. Яны яе не зьнялі, а наадварот — яшчэ больш абвастрылі”.



Старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч пра рашэньне Цэнтравыбаркаму адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, якая плянавала зьбіраць подпісы за адмену кантрактнай сыстэмы



“Тут іх ня трэба папракаць гэтым. Наскокам, вось прыехаў былы кандыдат у прэзыдэнты, і каб тут адразу вось ажывілася, такога не бывае. Гэта патрэбна вялікая-вялікая праца на доўгі час. Месяцы-месяцы працы тысяч і тысяч людзей. Цудаў не бывае. Але аднымі заклікамі людзей не проймеш. Трэба страх зьмяншаць, трэба даваць на пэрспэктыву. Людзі пераменаў хочуць і баяцца”.



Аляксандар Мілінкевіч у Жодзіне – пра тое, чаму людзі асьцерагаюцца сустракацца зь ім.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG