Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Цэнтарвыбаркам не зарэгістраваў ініцыятыўнай групы супраць кантрактаў</B>


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня на сваім паседжаньні Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, якая плянавала зьбіраць подпісы за адмену кантрактнай сыстэмы.

Цэнтральная выбарчая камісія палічыла сход ініцыятыўнай групы, які адбыўся 1 траўня на плошчы Бангалор у Менску, неправамоцным.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла:

“Цэнтральная камісія праверыла парадак стварэньня ініцыятыўнай групы і вызначыла, што сход ініцыятыўнай групы быў неправамоцным, бо шэраг удзельнікаў сходу, заяўленых арганізатарамі, насамрэч удзелу ў сходзе не прымалі. Не было патрэбнага кворуму”.

Цэнтарвыбаркам выявіў, што ў ініцыятыўнай групе ўсяго 495 грамадзянаў. На ўстаноўчым сходзе прысутнічалі 246 чалавек, а для рэгістрацыі трэба больш за палову.

Прапанаваныя кантракты з дырэктарамі "супярэчаць Канстытуцыі"

Старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч сказаў:
Г.Фядыніч: "Мы можам сабраць сход яшчэ раз. Але ў нашай краіне гэта нічога ня значыць”.
“Наконт таго, хто быў, а хто ня быў на сходзе, мы таксама будзем глядзець. І я ведаю, такія абставіны былі ў горадзе Берасьці, калі кіраўнік выбаркаму тэлефанаваў і не называўся — хто. І спачатку гаварыў пра ўсё, а напрыканцы казаў: а вы памятаеце той сход аб кантрактах ці не? Мы ведаем, як гэта праходзіла. Мы можам сабраць сход яшчэ раз. Але ў нашай краіне гэта нічога ня значыць”.

Міністэрства юстыцыі зрабіла таксама выснову, што пададзеныя арганізатарамі законапраекты не адпавядаюць Канстытуцыі.

Адзін зь іх прапануе заключаць кантракты толькі з прадстаўнікамі асобных прафэсіяў — дырэктарамі і іхнымі намесьнікамі, бухгальтарамі ды іншымі.

"Працоўны кодэкс ставіцца так далёка, а вышэй за ўсё ставяцца дэкрэты"

Камэнтуючы рашэньне Цэнтарвыбаркаму, Генадзь Фядыніч заявіў:

“Мяне найбольш уразіла, што Працоўны кодэкс ставіцца так далёка, а вышэй за ўсё ставяцца дэкрэты. Мы не схіляем тут галавы перад уладай. Бо нам цяпер важнейшыя правы працоўнага чалавека. А працоўная рэспубліка ў сваёй большасьці хоча працаваць без такіх рабскіх кантрактаў.
Г.Фядыніч: "Працоўная рэспубліка ў сваёй большасьці хоча працаваць без такіх рабскіх кантрактаў. Улады не дачакаюцца, што такім рашэньнем яны здымуць праблему”.
Улады не дачакаюцца, што такім рашэньнем яны здымуць праблему кантрактаў. Яны яе не зьнялі, а наадварот — яшчэ больш абвастрылі”.

Гомель: апазыцыянэру — нявыгадны кантракт 21.05.2007 У Менску прайшла “маёўка” левай апазыцыі 01.05.2007 Аштрафавалі лідэра Свабоднага прафсаюзу мэталістаў 14.02.2007 Дэмакратычны прафсаюз ініцыюе рэфэрэндум 31.08.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG