“Гаварыць пра якія-небудзь памылкі дэмакратыі, можа быць, няма сэнсу. Таму што ўвогуле, калі разабрацца і прынцыпова падыходзіць, дык гэтых памылак, такіх значных памылак, было ня так і шмат. Можа быць, іх наогул не было. Іншая справа, што і вельмі правамерная, абгрунтаваная палітыка не прынесла посьпеху. Дык яна ўвогуле ў дадзеных умовах і не магла прынесьці таго посьпеху, на які дэмакраты разьлічвалі. Значыць, проста можна гаварыць пра празьмерныя спадзяваньні беларускай дэмакратыі. Вось гэта сапраўды было. Грамадзтва яшчэ не гатовае, каб прынесьці посьпех беларускай нацыянальнай дэмакратыі”.
Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры-- кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю - тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры-- кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю - тэматычныя аўдыё-анталёгіі.