“Для таго, каб удзельнічаць у кампаніях руху, ні зь якіх партыяў ня трэба выходзіць. Я нават прашу людзей, якія хочуць гэта зрабіць, не рабіць.
Рух — гэта ня партыя Мілінкевіча. Рух — гэта ўдзел у кампаніях, у дзейнасьці. І можна быць у партыі і рабіць партыйныя справы. Можна быць у кааліцыі партыяў і там рабіць. І ў нас рабіць.
Праблема ў тым, што не хапае дзейнасьці ўсім. Людзі не перагружаныя, наадварот — сумуюць. Проста ідзе барацьба, каб яны ня ўдзельнічалі ў кампаніях руху. Гэта барацьба супраць мяне. І мне сумна, што яна вядзецца такімі мэтадамі”
Аляксандар Мілінкевіч – у адказ на закіды прадстаўнікоў аб’яднаных дэмакратычных сілаў у тым, што ён набірае ў склад руху “За Свабоду” прыхільнікаў з існуючых палітычных партыяў.