Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскіх наркаманаў будуць лячыць мэтадонам


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта журналістам паведаміў галоўны нарколяг краіны Ўладзімер Максімчук. Паводле яго, дзеля рэалізацыі замяшчальнай мэтадонавай тэрапіі зробленыя амаль усе ўзгадненьні зь дзяржаўнымі структурамі. Праект пачнуць рэалізоўваць у канцы лета.

Мэтадон — гэта наркотык, які можна ўжываць напрамую, без іньекцыяў. Пад наглядам дактароў яго дазваляюць ужываць замест моцных наркотыкаў тым наркаманам, якія хварэюць на СНІД і праз карыстаньне агульнымі шпрыцамі могуць заразіць здаровых людзей.

Мэтад замяшчальнай мэтадонавай тэрапіі шырока ўжываецца ў Эўропе, акрамя Расеі, паведаміў Уладзімер Максімчук.

Паводле галоўнага нарколяга краіны, фінансаваць праект, які спачатку ахопіць пяцьдзясят ВІЧ-інфікаваных наркаманаў з Гомелю, будуць міжнародныя арганізацыі.

Паводле афіцыйных зьвестак, 6500 чалавек у Беларусі лечацца ад наркаманіі, яшчэ болей за 3000 лічаць асобамі, якія ўжываюць наркотыкі.

У наркалягічнай службе мяркуюць, што рэальная колькасьць наркаманаў у Беларусі значна большая.

• Беларусы будуць бяз булак з макам?, 07.02.2007

• Дэпутат прапануе расстрэльваць замежных наркагандляроў, 11.12.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG