Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вы ратуеце жыцьці людзей краіны, якая адмаўляе вам у льготах"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 22 чэрвеня, пятніцу. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадар: “Фэрмэр – гэта селянін-працаўнік -- і на трактары, і на камбайне, а таксам на фэрме. Але Лукашэнку такія фэрмэры не патрэбныя. Ён узнагародзіў земляка з Магілеўшчыны Праўдзіна, так званага фэрмэра, які сам не працуе, а толькі кіруе падначаленымі парабкамі. Гэта ня фэрмэр, гэта той самы старшыня-прыгоньнік, ці новасьпечаны памешчык, які некалі падтрымліваў цара”.

Спадар: “Паважаная “Свабода,” праз тыдзень у Беларусь, у тым ліку і ў Івацэвіцкі раён, у чарговы раз паступіць гуманітарная дапамога з маленькай Нарвэгіі, насельніцтва якой у 2,5 разы менш насельніцтва Беларусі. Беларуская краіна ў адрозьненьне ад іншых постсацыялістычных эўрапейскіх краінаў гэтую дапамогу ахвотна прымае, то бок за 13 гадоў лукашэнкаўскага праўленьня Беларусь засталася жабрацкай краінай, дзе падачкі зь іншых краін успрымаюцца за шчасьце. Гэтую “гумку,” як яе называюць у Беларусі, нарвэжцы будуць везьці ня толькі асобным грамадзянам, але і школам. Цяпер школьнікі гэтых школаў з захапленьнем змогуць сказаць: “За детство счастливое наше спасибо, родная страна!” У мяне пытаньне да “Свабоды”. Якую катастрофу перажыла Беларусь за апошнія 13 год, што нас дагэтуль кормяць “гумкамі” і падачкамі?”

Пэнсіянэрка, Менск: “У 2002-м годзе са мною здарылася бяда. У мяне быў буйнаасяродкавы інфаркт міякарда. На дапамогу прыйшлі ўрачы Цэнтральнай кардыялёгіі. У працэсе лекаваньня мне спатрэбілася кроў: гемаглябін 82 адзінкі. Маім выратавальнік аказаўся донар па прозьвішчу Пенталь М.М. Нізкі паклон Вам, мой выратавальнік і ўсім дактарам краіны. Ахвяруючы сваім здароўем, Вы выратоўваеце жыцьці дарослых і дзяцей краіны, якая адмаўляе Вам у льготах. Я падтрымліваю Вас. Я з Вамі”.

“Што я хачу сказаць? Перш за ўсё, сёньня страшэнны дзень для ўсіх тых дзетак, а я ж таксама быў дзіцём, дзесяцігадовым хлопчыкам, аж на самай мяжы, пад Слонімам, у такім мястэчку пад назвай Казлоўшчына. Але я не пра гэта хачу сказаць. Тыя страшэнныя рэчы, якія мне прыйшлося перажываць як бежанцу, таму што я бег да Ліпецка. Там трапіў у дзетдом, а праз тры дні яго эвакуіравалі ў Казахстан. Хлопцы, якім не было чаго есьці. А быў дзетдомаўскі мех з цукрам. Дык яны той цукар цягалі. І я памятаю, што ў гэтай цемры таварнага вагона з рота іскры сыпаліся. А пра тое, як смажылі гэтых мышак галодных і спрабавалі на смак…”

“Адным словам, калі сёньня адзначаецца Дзень бежанцаў, дык трэба ж ня толькі пра тых бежанцаў ад Першай Сусьветнай вайны, калі зь Беларусі гналі ўсіх у Сыбір. У розныя далёкія расейскія мясьціны, і там палова засталася. Трэба ж і пра дзетак успомніць падчас Другой сусьветнай вайны. Я эвакуіраваўся, і іншыя. Дзеці беглі як толькі маглі. Іх вывозілі і бацькі, і армія. Вось гэтыя бежанцы таксама трэба ўзгадаць і нешта пра іх сказаць. Я б мог сказаць, але няма часу. Што рабіць… і трэба паралелі правесьці паміж сёньняшнімі бежанцамі і тымі, якія былі ў Другую Сусьветную вайну. Дзякуй за ўвагу. Добрага Вам здароўя”.

Іван Карпавіч: “Дарагая “Свабода,” канечне, 1941-год, 22 чэрвеня быў цяжкі час. І я хачу сказаць пра гэту дзікую вайну некалькі словаў, таго, што я бачыў сваімі вачыма, а не таго, што напіша Чаргінец-чэкіст. Наша Беларусь была акупаваная за чатыры дні, мы нават не заўважылі гэта. Беглі камуністы, пяткі падмазвалі. Ніякага супраціву не было нідзе. Дзякуй амэрыканцам, ангельцам, французам, якія менавіта сталі на барону нашай вялікай Радзімы. Я адчуваў іх дапамогу з 1941-га года. І калі б не яны, не было б ні Савецкага Саюзу, ні нас. Нейкі адзін таварыш напісаў на “Свабоду” ліст, з Ашмянаў ці што. Ён слушна сказаў і яе трэба паўтараць кожны дзень, каб людзі ведалі гісторыю вайны. таму што камуністы цалкам хлусяць. 100%”.

Зіноўеў: “Каб даказаць абсурднасьць абвінавачваньняў Клімаву, лічу, трэба зачытаць на “Свабодзе” яго інтэрнэт-публікацыю. Дзякуй”.

Аляксандр Анатольевіч Яцкевіч, Віцебск: “Я рыхтую навуковую працу ўжо многа год, але, каб яе выдаць, патрэбныя рэцэнзэнты. У мяне такое ўражаньне, што рэжым выклікаў маіх рэцэнзэнтаў і сказаў так: “Калі Вы яму дадзіце рэцэнзіі, то вылеціце з працы”. Таму тое, што я падрыхтаваў, распрацаваў для дзетак, хачу Вам перадаць. У Вас не прападзе. Слухайце. “Музычная казка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG