Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нобэлеўскім інстытуце ўганаравалі беларускіх журналістаў


Алена Струвэ, Менск У Нобэлеўскім інстытуце ў Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Герда Буцэрыюса. Сярод цяперашніх ляўрэатаў – беларуская газэта “Наша Ніва”, беларускі моладзевы мультымэдыйны праект “СD-mag”, а таксама тры выданьні ад Расеі і Азэрбайджану.

Як паведамілі ў журы конкурсу, да якога належаць вядомыя нямецкія і нарвэскія журналісты ды грамадзкія дзеячы, уключна з дыпляматам Гансам-Георгам Вікам, традыцыйна пераможцамі конкурсу становяцца лепшыя выданьні і журналісты Ўсходняй Эўропы. Сёлета на атрыманьне прэміі прэтэндавалі 48 кандыдатаў. Паводле журы, “усе ляўрэаты зьяўляюцца вельмі сьмелымі людзьмі, паколькі вымушаныя працаваць ва ўмовах жорсткага ціску з боку ўладаў” У мінулыя гады пераможцамі ад Беларусі былі агенцтва БелаПАН, газэты "Народная Воля", "Свободные Новости", "Витебский курьер", "Белорусский рынок", "Брестский курьер", "Белорусская деловая газета", “Салідарнасьць”, журналісты Сьвятлана Калінкіна, Мікола Маркевіч, Ася Трацюк.
Прэмія для лепшых выданьняў і журналістаў з Усходняй Эўропы была заснаваная ў 1999 годзе нямецкім фондам імя юрыста, палітыка і выдаўца Герда Буцэрыюса пры газэце “Die Zеіt” і нарвэскай арганізацыяй "Fritt Ord" (Свабода слова).


• Наша ніва” і “CD-mag” – ляўрэаты прэміі імя Буцэрыюса , 06.03.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG