Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “У барацьбе з таталітарызмам дэмакратыя ня мае адэкватных сродкаў”


Радыё Свабода Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам “Свабоды”. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях “Свабоды” будзе гучаць Быкаў.

“Нельга перамагчы дыктатуру, таталітарызм у працэсе нейкіх там выбараў, у працэсе чыста дэмакратычных акцый. Я даўно сьцьвярджаў, што ў барацьбе з таталітарызмам дэмакратыя ня мае адэкватных сродкаў. Тут патрэбныя іншыя сродкі, якімі дэмакратыя не валодае, без таго, каб ня страціць свой дэмакратычны імідж”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG