“Шукаем пані ва ўзросьце да 30 гадоў, якая згадзілася б стаць сурагатнай маці, вынасіла створаны з клетак бацькоў эмбрыён”, – такіх аб’яваў на адмысловых інтэрнэт-старонках ня вельмі шмат, але яны ёсьць.
Аўтары такіх аб’яваў ня хочуць размаўляць з журналістамі, баючыся магчымых складанасьцяў, перадусім таго, што праз розгалас іхнае будучае дзіця будзе ведаць, што яго нарадзіла іншая жанчына.
Спадарыня Катажына пагадзілася на кароткае выказваньне толькі даведаўшыся, што гэта замежнае радыё, і пры ўмове, што мы зьменім імя.
“На дадзены момант, шчыра кажучы, гэта нашая адзіная надзея. Мы ўжо каля 10 гадоў робім усё, каб мець дзіця і нічога не атрымліваецца, – расказвае Катажына. – Што ж застаецца... Назьбіралі грошай, але пашчасьціла знайсьці жанчыну, якая ўжо мае дзяцей і пагадзілася дапамагчы нам абсалютна бясплатна. Добры чалавек. Пагадзілася яна”.
“Вельмі цяжка зразумець, што яны адчуваюць – і бацькі, і сурагатная маці. З размоваў і з тымі, і з тымі ведаю, што бацькі, якія ня могуць мець уласных дзяцей, больш за ўсё баяцца моманту нараджэньня, каб раптам жанчына, якую яны фактычна нанялі, каб яна нарадзіла ім дзіцё, не перадумала і не адмовілася яго аддаваць”, – кажа псыхоляг Малгажата Новак, якая мела ў сваёй практыцы дачыненьне з такімі сытуацыямі.
Вядома, што ў Польшчы ўжо было некалькі выпадкаў, калі сурагатныя маці адмаўляліся аддаваць народжаных дзяцей альбо шантажавалі бацькоў, патрабуючы вялікія сумы грошай, пагражаючы не аддаць немаўля. У судох такія справы, аднак, ніколі не разглядаліся і таму цяжка меркаваць, якім у такой сытуацыі мог бы быць вырак.
На думку прафэсара права Ежага Стшабінчыка, усё залежыць ад таго, што мы лічым пачаткам жыцьця – чалавечы эмбрыён ці народжанае дзіцё. Калі эмбрыён, а (што ў Польшчы надзвычай важна) так лічыць каталіцкая царква, дык тут, паводле прафэсара, гаворку можна весьці пра гандаль чалавекам.
“Тут можна ўсялякія моўныя канструкцыі ствараць, казаць пра няшчасьце сем’яў, якія ня маюць дзяцей. А што ж сурагатныя маці, гэта ж не бяздушныя машыны? Як яны ўсё перажываюць? Што, калі нешта здарыцца ў часе цяжарнасьці, калі дзіцё будзе нездаровае – яна ж зь ім можа і застацца. А так жа насамрэч можа здарыцца”.
Ці прыжывуцца ў Беларусі “камэрцыйныя” мамкі?, 21.06.2007
Аўтары такіх аб’яваў ня хочуць размаўляць з журналістамі, баючыся магчымых складанасьцяў, перадусім таго, што праз розгалас іхнае будучае дзіця будзе ведаць, што яго нарадзіла іншая жанчына.
Спадарыня Катажына пагадзілася на кароткае выказваньне толькі даведаўшыся, што гэта замежнае радыё, і пры ўмове, што мы зьменім імя.
“На дадзены момант, шчыра кажучы, гэта нашая адзіная надзея. Мы ўжо каля 10 гадоў робім усё, каб мець дзіця і нічога не атрымліваецца, – расказвае Катажына. – Што ж застаецца... Назьбіралі грошай, але пашчасьціла знайсьці жанчыну, якая ўжо мае дзяцей і пагадзілася дапамагчы нам абсалютна бясплатна. Добры чалавек. Пагадзілася яна”.
Малгажата Новак: “Бацькі, якія ня могуць мець уласных дзяцей, больш за ўсё баяцца моманту нараджэньня”.
Жанчына, якая носіць дзіця спадарыні Катажыны і яе мужа, цяжарная толькі другі месяц.“Вельмі цяжка зразумець, што яны адчуваюць – і бацькі, і сурагатная маці. З размоваў і з тымі, і з тымі ведаю, што бацькі, якія ня могуць мець уласных дзяцей, больш за ўсё баяцца моманту нараджэньня, каб раптам жанчына, якую яны фактычна нанялі, каб яна нарадзіла ім дзіцё, не перадумала і не адмовілася яго аддаваць”, – кажа псыхоляг Малгажата Новак, якая мела ў сваёй практыцы дачыненьне з такімі сытуацыямі.
Вядома, што ў Польшчы ўжо было некалькі выпадкаў, калі сурагатныя маці адмаўляліся аддаваць народжаных дзяцей альбо шантажавалі бацькоў, патрабуючы вялікія сумы грошай, пагражаючы не аддаць немаўля. У судох такія справы, аднак, ніколі не разглядаліся і таму цяжка меркаваць, якім у такой сытуацыі мог бы быць вырак.
На думку прафэсара права Ежага Стшабінчыка, усё залежыць ад таго, што мы лічым пачаткам жыцьця – чалавечы эмбрыён ці народжанае дзіцё. Калі эмбрыён, а (што ў Польшчы надзвычай важна) так лічыць каталіцкая царква, дык тут, паводле прафэсара, гаворку можна весьці пра гандаль чалавекам.
Рышард Каспшак: “А што ж сурагатныя маці, гэта ж не бяздушныя машыны? Як яны ўсё перажываюць?”
Сацыёляг Рышард Каспшак у сваю чаргу зьвяртае ўвагу на сытуацыю, у якую трапляе сама сурагатная маці:“Тут можна ўсялякія моўныя канструкцыі ствараць, казаць пра няшчасьце сем’яў, якія ня маюць дзяцей. А што ж сурагатныя маці, гэта ж не бяздушныя машыны? Як яны ўсё перажываюць? Што, калі нешта здарыцца ў часе цяжарнасьці, калі дзіцё будзе нездаровае – яна ж зь ім можа і застацца. А так жа насамрэч можа здарыцца”.
Ці прыжывуцца ў Беларусі “камэрцыйныя” мамкі?, 21.06.2007