Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі спадзяецца на хуткую адмену санкцый


Алесь Дашчынскі Беларускае Міністэрства замежных справаў зрабіла заяву ў сувязі з часовым прыпыненьнем дзеяньня гандлёвых прэфэрэнцый Эўразьвязу адносна Беларусі. Адмысловае рашэньне Рады Эўразьвязу пачало дзейнічаць сёньня.

У заяве гаворыцца, што ў Беларусі з “непаразуменьнем” аднесьліся да ўвядзеньня гэтага рашэньня, прынятага Радай ЭЗ 20 сьнежня 2006 года.

МЗС заяўляе, што гэты “недальнабачны” крок ЭЗ закранае найперш інтарэсы простых беларускіх грамадзянаў.

“Эканамічныя страты, якія панясуць у выніку гэтага рашэньня нашы партнэры ў Эўразьвязе, нельга апраўдаць кан’юнктурнымі падыходамі, на якіх яно заснавана”, - заяўляе МЗС.

Паводле беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, Беларусь расцэньвае гэтае рашэньне як часовае і разьлічвае, што аб’ектыўная неабходнасьць у наладжваньні і разьвіцьці добрасуседзкага супрацоўніцтва зь Беларусяй прымусіць Эўразьвяз да яго хутчэйшага перагляду і адмены.

“Беларусь наладзіла прадуктыўны дыялёг з Міжнароднай арганізацыяй працы, зрабіла шэраг канкрэтных практычных крокаў адпаведна з рэкамэндацыямі МАП. Беларусь і МАП працягваюць у гэтым кірунку актыўную сумесную працу. Не падымаючы пытаньне пра якія-небудзь санкцыйныя дзеяньні адносна Беларусі, МАП тым самым дае ясны сыгнал сваім дзяржавам-сябрам і іх арганізацыям аб непрадуктыўнасьці санкцыйных мераў для забесьпячэньня правоў працоўных”,- заяўляе беларускі МЗС.
У мінулым годзе Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала выключэньне Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый “палітычнай блізарукасьцю”. Як гаварылася ў ранейшай заяве беларускага МЗС, рашэньне Эўразьвязу не стане сур’ёзным выклікам для эканомікі і грамадзян Беларусі.

“Недальнабачнасьць і шкоднасьць такога кроку для разьвіцьця адносінаў відавочная...” – заяўляла МЗС у 2006 годзе.
• Рада Эўразьвязу пазбавіла Беларусь гандлёвых прэфэрэнцыяў, 20.12.2006 • Рада Эўразьвязу: рашэньне аб прэфэрэнцыях увойдзе ў сілу праз 6 месяцаў (фота), 21.12.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG