Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стывэн Адамс: “Мы ня маем на мэце ізаляваць Беларусь”


Радыё Свабода 21 чэрвеня ўступіць у сілу рашэньне Эўрапейскага Зьвязу аб выключэньні Беларусі з сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў за парушэньні правоў прафсаюзаў.

Стывэн Адамс, прэсавы сакратар камісара Эўразьвязу ў пытаньнях гандлю Пітэра Мандэлсана, кажа, што такое рашэньне ня мае на мэце ізаляваць Беларусь:

“Наш намер у тым, каб стварыць невялікі ціск і заахвоціць Беларусь гарантаваць працоўным гэтай краіны свабоду асацыяцыяў, якую яны павінны мець у адпаведнасьці з абавязаньнямі Беларусі перад Міжнароднай арганізацыяй працы”.

Адамс падкрэсьлівае, што Эўразьвяз гатовы ў будучыні аднавіць гандлёвыя прэфэрэнцыі для Беларусі:

“Калі Міжнародная арганізацыя працы прыме рашэньне, якое прадэманструе Эўразьвязу, што Беларусь прывяла свае дзеяньні ў адпаведнасьць са сваімі абавязаньнямі, тады гандлёвыя прэфэрэнцыі могуць быць адноўленыя вельмі-вельмі хутка”.

• У Менск прыбыла місія Міжнароднай арганізацыі працы, 20.06.2007 • Эўразьвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых прэфэрэнцыяў, 16.06.2007 • Беларусь – другі выпадак пазбаўленьня прэфэрэнцыяў пасьля Бірмы, 16.06.2007 • М.Залескі: ад адмены прэфэрэнцыяў мы страцім паўмільярда даляраў, 16.06.2007 • А.Мілінкевіч: "Прэфэрэнцыі даюцца краінам, у якіх захоўваюцца пэўныя стандарты", 16.06.2007 • Сэрж Гаяр: “Ніхто ня верыць у нейкі раптоўны прагрэс у Беларусі”, 16.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG