Паводле інфармацыі прэсавай службы мытні “Заходні Буг”, грамадзяне Расеі й Беларусі перавозілі нямецкія ўзнагароды, дакумэнты, вайсковую амуніцыю і зброю часу II усясьветнай вайны.
Папярэдняя экспэртыза засьведчыла, што затрыманыя на мяжы рэчы, сярод якіх амаль сто ордэнаў, мэдалёў і нагрудных знакаў нямецкай арміі, маюць гістарычную каштоўнасьць.
Нягледзячы на тое, што знаходка не зьяўляецца кантрабандай, хутчэй за ўсё яе сканфіскуюць у даход дзяржавы і перададуць у адзін з музэяў.