У Магілёве ў страйку ўдзельнічаюць каля трох соцень донараў. На сходзе яны вырашылі аб’яднацца ў грамадзкую арганізацыю.
Гаворыць лідэр аргкамітэту Ігар Каваленка:
“У нас праблема — зьвязацца з усімі донарамі нашай рэспублікі, бо мы ня маем падтрымкі дзяржаўных СМІ. З кім маглі, з тым зьвязаліся. Тыя людзі ад сёньняшняга дня далучыліся да страйку. У Эўропе ці ў іншых краінах узровень жыцьця вышэйшы. Там донары бясплатныя. Але ж і нас у краіне яны бясплатныя. У Эўропе да чалавека ставяцца інакш. А калі чалавек яшчэ й донар!”
Ганаровы донар Я.Дрозд: “Пойдзем да Філарэта...”
Ігар Каваленка сустракаўся сёньня зь некаторымі менскімі донарамі. Яўген Дрозд, ганаровы донар СССР, а цяпер Беларусі, здаваў кроў трыццаць пяць гадоў — апошні раз сёлета ў лютым. Цяпер ён пэнсіянэр і, паводле закону, кроў здаваць ня мае права. Спадар Дрозд не ўхваляе рашэньня страйкаваць:
А патрабаваньні іхныя я падтрымліваю. Мне ўжо шэсьцьдзесят. Цяпер мяне пазбавяць надбаўкі да пэнсіі, кампэнсацыі за лекі й бясплатнага пратэзаваньня зубоў — гэта блюзьнерства. Мяне адпрацавалі, і ўсё... Я адпрацаваны”.
Яўген Дрозд будзе дзейнічаць па-свойму:
“Я пайду спачатку да бацюшкі й спытаю, як яны там ставяцца да донарства. Калі падтрымліваюць, то пойдзем да Філарэта. Ён жа ў Лукашэнкі ў пашане”.
М.Патапнёў: ад страйку ахова здароўя не пацерпіць
Дырэктар рэспубліканскага цэнтру пераліваньня крыві Міхаіл Патапнёў запэўніў “Свабоду”, што нават у выпадку, калі ўсе донары будуць тыдзень страйкаваць, гэта не пагоршыць сытуацыі ў галіне аховы здароўя.
“Я мяркую, што ў любым выпадку мы гэта ўсё кампэнсуем. Ад гэтага ахова здароўя не пацерпіць. Я вам гэта гарантую”.
"Калі нас не пачуюць, бестэрміновы страйк распачнецца ў ліпені"
Ігар Каваленка паведаміў, што калі ўлады ня пойдуць насустрач донарам пасьля папераджальнага страйку, донары будуць дзейнічаць больш рашуча:
“Калі не пачуюць голас донара, то мы ствараем каардынацыйны савет. Там будуць прадстаўнікі ўсіх абласьцей. Кожны прадстаўнік вобласьці будзе кіраваць бестэрміновым страйкам, які распачнецца ў ліпені”.
Ад сёньняшняга дня донары пачынаюць інфармацыйную кампанію — каб у грамадзтве больш ведалі пра рызыкі, зь якімі сутыкаюцца донары.
Магілёў: донары пачалі страйк, 20.06.2007 Донары Беларусі распачынаюць папераджальны страйк, 20.06.2007 20 чэрвеня — папераджальны страйк донараў, 14.06.2007
“У нас праблема — зьвязацца з усімі донарамі нашай рэспублікі, бо мы ня маем падтрымкі дзяржаўных СМІ. З кім маглі, з тым зьвязаліся. Тыя людзі ад сёньняшняга дня далучыліся да страйку. У Эўропе ці ў іншых краінах узровень жыцьця вышэйшы. Там донары бясплатныя. Але ж і нас у краіне яны бясплатныя. У Эўропе да чалавека ставяцца інакш. А калі чалавек яшчэ й донар!”
Ганаровы донар Я.Дрозд: “Пойдзем да Філарэта...”
Ігар Каваленка сустракаўся сёньня зь некаторымі менскімі донарамі. Яўген Дрозд, ганаровы донар СССР, а цяпер Беларусі, здаваў кроў трыццаць пяць гадоў — апошні раз сёлета ў лютым. Цяпер ён пэнсіянэр і, паводле закону, кроў здаваць ня мае права. Спадар Дрозд не ўхваляе рашэньня страйкаваць:
Я.Дрозд: “За гэты пэрыяд, што яны ня будуць здаваць кроў, банк крыві зьбяднее... А патрабаваньні іхныя я падтрымліваю”.
“За гэты пэрыяд, што яны ня будуць здаваць кроў, банк крыві зьбяднее. Крый Божа, у гэты час ці потым нешта здарыцца, якая-небудзь вялікая катастрофа. Што тады? Ня ўсім хопіць крыві.А патрабаваньні іхныя я падтрымліваю. Мне ўжо шэсьцьдзесят. Цяпер мяне пазбавяць надбаўкі да пэнсіі, кампэнсацыі за лекі й бясплатнага пратэзаваньня зубоў — гэта блюзьнерства. Мяне адпрацавалі, і ўсё... Я адпрацаваны”.