Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Wyborcza”: рашэньне Рады наконт Кубы й Беларусі “паніжае ўзровень ААН”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Gazeta Wyborcza” у артыкуле “Беларусь і Куба ў парадку” піша пра выключэньне Радай ААН у правох чалавека Беларусі ды Кубы з “чорнага сьпісу” краінаў, якія патрабуюць сталага назіраньня і называе яго “вынікам палітычнага гандлю паміж паміж найвялікшымі дзяржавамі”.

“Рашэньне аб тым, каб выключыць са сьпісу два рэжымы, якія відавочна парушаюць правы чалавека, было прынятае ў выніку палітычнага гандлю паміж найвялікшымі дзяржавамі, бо да апошняга моманту было не вядома, ці ўвогуле Рада ААН у правох чалавека што-небудзь вырашыць”, – піша газэта.

Паводле штодзёньніка, у выніку ў сьпісе “грахоўных краінаў” засталіся толькі тыя, хто ня меў выразнага і рашучага “патрона”.

“За тое, каб ў сьпісе засталася Куба, змагаліся амэрыканцы, але ў апошні момант саступілі, каб уратаваць Раду. Расейцы, у сваю чаргу, не дазволілі, каб у сьпісе засталася Беларусь. Таму кампрамісам было прыбраць абедзьве краіны”, – піша газэта.

Паводле прадстаўнікоў беларускай апазыцыі і недзяржаўных арганізацыяў , меркаваньні якіх падае “Gazeta Wyborcza”, рашэньне Рады ААН ёсьць “перамогай афіцыйнай беларускай дыпляматыі”, але “прынясе шкоду грамадзянам Беларусі” і “панізіць узровень ААН”.

Рада ААН скасавала пасады спэцдакладчыкаў для Беларусі і Кубы 19.06.2007 А.Бяляцкі: “Скасаваньне спэцдакладчыка – вынік палітычнай дамовы" 19.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG