Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Мірон спусьціў па рацэ сьцяг да ўгодкаў Васіля Быкава


Радыё Свабода Бел-чырвона-белы сьцяг віцебскія мінакі заўважылі каля сёмай вечара на Дзвіне.

Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда распавёў карэспандэнтам недзяржаўных СМІ, што з вартых даверу крыніц яму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаванай няўлоўным Міронам да сьцягу. Там ёсьць такія словы: "У гонар Васіля Быкава.З павагай, Мірон."

Нагадаем, што сёньня вядомаму пісьменьніку, ураджэнцу Віцебшчыны, споўнілася б 83 гады.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG